Вялі́кая Курні́ца[1]вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзіць у склад Чэрнінскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 13 км на паўночны ўсход ад Берасьця, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Берасьце-Ўсходняе.

Вялікая Курніца
лац. Vialіkaja Kurnіca
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Берасьцейскі
Сельсавет: Чэрнінскі
Вышыня: 152 м н. у. м.
Насельніцтва: 285 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 162
Паштовы індэкс: 225001
СААТА: 1212850011
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д. / 52.18194; 23.74306Каардынаты: 52°10′55″ пн. ш. 23°44′35″ у. д. / 52.18194° пн. ш. 23.74306° у. д. / 52.18194; 23.74306
Вялікая Курніца на мапе Беларусі ±
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца
Вялікая Курніца

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Вялікая Курніца упершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах у XVII ст. як вёска ў Берасьцейскім павеце Берасьцейскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. З 1698 году ўладаньне Чартарыйскіх. У XVIII ст. упамінаецца ў зьвязку з вызначэньнем межаў з суседнімі сёламі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Вялікая Курніца апынулася ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. У XIX ст. маёнтак — дзяржаўная ўласнасьць у Косіцкай воласьці. У склад маёнтку ўваходзілі вёскі Вялікая і Малая Курніца, Чарнакі. У 1897 годзе ў Вялікай Курніцы было 86 двароў, працавалі школа граматы і хлебазапасны магазын. На 1905 год вёска ўваходзіла ў склад Косіцкай воласьці.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Вялікая Курніца абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[2]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва. У гэты час тут было 52 двары.

У 1939 годзе Вялікая Курніца ўвайшла ў БССР. У нямецка-савецкую вайну 18 вяскоўцаў загінулі, 6 зьніклі бязь вестак. На 2005 год у Вялікай Курніцы было 79 гаспадарак[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1858 год — 286 сялянскіх душ; 1897 год — 497 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 592 чал.; 1921 год — 272 чал.; 1959 год — 363 чал.; 1970 год — 248 чал.; 1999 год — 243 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2005 год — 202 чал.; 2010 год — 285 чал.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 90.
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006.

Літаратура

рэдагаваць