Вяжное

хутар у Шчарчоўскім сельсавеце Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Вяжно́е[2] (таксама — Ве́жнае[3]) — хутар у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Вяжное ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 32 км на паўночны захад ад Пружанаў, 40 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі Баранавічы — Берасьце.

Вяжное
трансьліт. Viažnoje
Вяжное
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Шчарчоўскі
Насельніцтва:
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225173
СААТА: 1256889016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д. / 52.405; 24.08889Каардынаты: 52°24′18″ пн. ш. 24°5′20″ у. д. / 52.405° пн. ш. 24.08889° у. д. / 52.405; 24.08889
Вяжное на мапе Беларусі ±
Вяжное
Вяжное
Вяжное
Вяжное
Вяжное
Вяжное
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Геаграфія

рэдагаваць

Знаходзіцца за 5 км на поўнач ад шашы Р85, між вёскамі Блажкі, Гурыны і Дымнікі.

Паўз хутар працякае рэчка Кубанька.

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — пагост у Гарадзечанскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні. Тут існавалі народная вучэльня, праваслаўная царква, вятрак, піцейны дом.

За польскім часам — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[4].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 — у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Царква Сьвятога Мікалая
  • XIX стагодзьдзе: 1897 год — 14 жыхароў, 2 двары (перапіс)
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 50 жыхароў; 1978 год — 4 дамы, 7 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 85 жыхароў, 40 двароў; 2009 год — 1 чалавек[5].

У другой палове 2000-х[6] быў збудаваны праваслаўны жаночы скіт[7]. З 2008 тут шторок ладзяцца моладзевыя сэмінары Берасьцейскае япархіі.

Транспарт

рэдагаваць

Каля вёскі праходзіць аб’езная дарога вакол Белавескай пушчы.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
  1. ^ На всю деревню у речки Переплюйки осталась лишь одна женщина — 2012.
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
  3. ^ Вяжное (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 4 жнівень 2020.
  4. ^ Wieżna, вёска. Radzima.net. Праверана 17 сакавіка 2012 г.
  5. ^ Фёдор Агафьев. (7 красавіка 2009) На всю деревню у речки Переплюйки осталась лишь одна женщина (рас.) Беларускія рэгіянальныя навіны Праверана 6 студзеня 2012 г.
  6. ^ Вольга Кабяк. У Пружанскім раёне будзе ўзведзены скіт // Звязда. — 1 чэрвеня 2006. — № 119 (25708).
  7. ^ Крысьціна Зялёнка. (29 жніўня 2011) што? дзе? калі? Маладзёжны мерыдыян. Народная трыбунаПраверана 6 студзеня 2012 г.
  8. ^ Валентина Козлович. (8 траўня 2010) Пущу берут в кольцо (рас.). Беларусь сегодняПраверана 6 студзеня 2012 г.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць