Народная трыбуна
беларуская газэта
«Народная трыбуна» — дзяржаўная беларускамоўная газэта Берасьцейскай вобласьці, што выходзіць штопятніцу са сьнежня 1990 году. 3 жніўня 1990 г. Савет народных дэпутатаў Берасьцейскай вобласьці (Беларуская ССР) пастанавіў стварыць рэдакцыю газэты. Са студзеня 1993 г. газэта стала выходзіць па-беларуску. На 2012 г. была адзінай абласной газэтай, што выходзіла цалкам на беларускай мове[1]. Падпісны індэкс на «Белпошце» 63912.
«Народная трыбуна» | |
Тып | Штотыднёвік |
---|---|
Фармат | АЗ |
Заснавальнік | Савет дэпутатаў Берасьцейскай вобласьці |
Уладальнік | Выканаўчы камітэт Берасьцейскай вобласьці |
Галоўны рэдактар | Галіна Мазіна |
Заснаваная | 3 жніўня 1990 (34 гады таму) |
Палітыка | Урадавая |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Берасьце, пр. Машэрава, д. 75 |
Наклад | 5000 (2016) |
Афіцыйны сайт | tribune.by |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сьвятлана Яскевіч. Натхнёна, здорава і смачна // Зьвязда : газэта. — 7 сакавіка 2012. — № 45 (27160). — С. 4. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сац.сеткі: Аднакласьнікі, Твітэр, У кантакце
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |