Вулька (Камянецкі раён)
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Ву́лька[2] (у сярэдзіне XIX стагодзьдзя — Вулька Пужыцкая) — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, за 48 км на захад ад Камянцу, за 53 км на паўночны захад ад Берасьця, за 10 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток і за 1 км на паўднёвы ўсход ад мяжы з Польшчаю і аўтадарогі Высокае — Пружаны — Слонім (Р85). Уваходзіць у Агародніцкі сельсавет.
Вулька | |
трансьліт. Vuĺka | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Агародніцкі |
Насельніцтва: | 5 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225081[1] |
СААТА: | 1240848016 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°20′46″ пн. ш. 23°15′2″ у. д. / 52.34611° пн. ш. 23.25056° у. д.Каардынаты: 52°20′46″ пн. ш. 23°15′2″ у. д. / 52.34611° пн. ш. 23.25056° у. д. |
± Вулька | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагаваць- сярэдзіна XIX ст.: вёска «Вулька Пужыцкая» маёнтку Полаўцы, уласнасьць памешчыка Старжынскага.
- 1857: 164 рэвіскіх душ паводле 10-й рэвізіі.
- другая палова XIX ст.: у Воўчынскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні.
- 1890: у складзе Вулькаўскай сельскай грамады, больш як 716 дзесяцінаў зямельных угодзьдзяў, у тым ліку каля 344 дзесяціны сядзібнай і ворыўнай зямлі.
- 1897: 47 двароў, 307 жыхароў; дзейнічала хлеба-запасная крама.
- 1905: 283 жыхары.
- 1921: у складзе Воўчынскай гміны Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы.
- 1923: 28 двароў, 123 жыхары.
- 1939: у складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: у складзе Такарскага сельсавету Высокаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, 47 двароў, 346 жыхароў.
- 1945: у Агародніцкім сельсавеце.
- 1960: 182 жыхары.
- 1962: у Камянецкім раёне.
- 1970: 164 жыхары.
Насельніцтва
рэдагаваць- 1999 год — 19 жыхароў
- 2005 год — 19 жыхароў[3], 14 двароў
- 2010 год — 5 жыхароў
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Белпошта
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 161
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 28
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 28—29.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВулька (Камянецкі раён) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў