Готшалк (каля 1010 — 7 чэрвеня 1066) — князь бодрычаў (1031—1066; фактычна з 1044).

Готшалк
князь бодрычаў
1043 — 1066
Папярэднік Рацібор
Наступнік Крут
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1000
Памёр 7 чэрвеня 1066,

Готшалк — імя германскага паходжаньня[1].

Біяграфія

рэдагаваць

Выхоўваўся ў кляштары Сьвятога Міхала ў Люнэбургу (Нямеччына). Па сьмерці бацькі Уда (каля 1030 году) вярнуўся на радзіму і стаў княжыць, аднак неўзабаве яко скінулі саксонцы, па чым выехаў у Данію. З дапамогай свайго цесьця дацкага караля Кнуда I Вялікага і брэмэнскага архіяпіскапа Адальбэрта II вярнуўся ў 1044 годзе не княскі сталец.

Заснаваў Вэндзкую дзяржаву. Укараняў хрысьціянства, намагаўся стварыць незалежную славянскую царкву.

Загінуў у час паўстаньня (падбухторанага племянной знацьцю), якое праходзіла пад лёзунгам вяртаньня да паганства[2].

Быў двойчы жанатым, яго другой жонкай была Сыгрыда, дачка караля Даніі Свэна II Эстрыдсэна. Старэйшым сынам быў Будзівой. Ад другога шлюбу меў сына Генрыка.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  2. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 370.

Літаратура

рэдагаваць