Вейдман

прозьвішча (Weideman)

Вейдман, Вейдэман (Вэйдыман) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Weidmann
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Weido + Mann
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вейдэман, Вэйдыман
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вейдман»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вейдземан або Вейдман, пазьней Вайдман (Weideman, Weidman, Weidmann) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова вайд- (вейд-) (імёны ліцьвінаў Вайдзіла, Войдаўт; германскія імёны Weidel, Weidelt) паходзіць ад гоцкага waida 'поле, паша'[2], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[3], германскага man 'чалавек'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Weidyman (1670 год)[5][a].

Носьбіты

рэдагаваць
  • Баніфацы і Яна Вейдманы — сяляне з ваколіцаў Цельшаў, якія мелі ў валоданьні зямлю на 1889 год[7]
  • Пётар Хрысьціянавіч Вейдэман — мешчанін з ваколіцаў Шаўляў, які меў у валоданьні зямлю на 1889 год[7]

Вэйдманы (Weidman) гербу Саслітоўскі шляхецкі род[8]

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Таксама: купил отец нашъ у Воидимина Ноневича, а тому Воидимину (10 ліпеня 1496 году)[6]
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1494.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  3. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
  5. ^ Bystroń J. Nazwiska polskie. — Lwów, 1936. S. 283.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 6 (1494—1506). — Vilnius, 2007. P. 145.
  7. ^ а б Алфавитный список землевладельцев Ковенской губернии. — Ковна, 1889. С. 74.
  8. ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 6. — Rzeszów, 2006. S. 366.