Конрад Войдатавіч

Конрад Войдатавіч (1360-я — верасень 1390) — літоўскі князь.

Конрад
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1360-я
Памёр верасень 1390
Род Гедымінавічы
Бацькі Войдат

ІмяРэдагаваць

Асноўны артыкул: Конрад

Конрад — літоўская (беларуская) форма пашыранага германскага імя Konrad.

БіяграфіяРэдагаваць

Зь літоўскага княскага роду, сын Войдата.

У 1390 годзе браў удзел у супольнай аблозе крыжакамі і Вітаўтам Вільні, у час якой яго параніла стрэлам з бамбарды. Празь некалькі тыдняў памёр ад гэтай раны ў Прусіі.

Меў жонку, але яе імя невядомае, як і тое, ці меў дзяцей.

Польскі гісторык XV ст. Ян Длугаш атаясамліваў Конрада з сынам Кейстута Таўцівілам (які меў каталіцкае імя Конрад), што ўсталявалася ў гістарыяграфіі[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 278.

ЛітаратураРэдагаваць