Велікапольле (Менская вобласьць)

вёска ў Ігуменскім раёне Беларусі
(Перанакіравана з «Велікапольле (Ігуменскі раён)»)

Велікапо́льле[1] (таксама Велікапо́ле, Ве́лькае По́ле[1]) — вёска ў Ігуменскім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Лядзкага сельсавету.

Велікапольле
трансьліт. Vielikapoĺlie
Першыя згадкі: XVII стаг.
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Ігуменскі
Сельсавет: Лядзкі
Насельніцтва: 159 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1714
Паштовы індэкс: 223234
СААТА: 6258824016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°40′40″ пн. ш. 28°34′22″ у. д. / 53.67778° пн. ш. 28.57278° у. д. / 53.67778; 28.57278Каардынаты: 53°40′40″ пн. ш. 28°34′22″ у. д. / 53.67778° пн. ш. 28.57278° у. д. / 53.67778; 28.57278
Велікапольле на мапе Беларусі ±
Велікапольле
Велікапольле
Велікапольле
Велікапольле
Велікапольле
Велікапольле

Да 27 лістапада 1989 году — у складзе Калодзескага сельсавету[2].

Геаграфічныя дадзеныя

рэдагаваць

Вёска размяшчаецца ў 13 кілямэтрах ад раённага цэнтру — Ігумену, у 78 кілямэтрах ад Менску, за 20 кілямэтраў ад чыгуначнай станцыі Градзянка.

У вёсцы маецца тры вуліцы — вул. Цэнтральная, вул. Школьная, вул. Старае Сяло.

Гісторыя

рэдагаваць

Па пісьмовых крыніцах вядома з XVII стаг. у складзе маёнтку Іванаўск ва ўласнасьці роду Шэвічаў. Аднак грунтуючыся на гадоніме "Старае Сяло" і яе вулічнай планіроўкі, можна меркаваць а узьнікненьні тут населенага пункта пасьля праводжаньня валочнай памеры, якая праводзілася з др. пал. XVI стаг. па пач. XVII стаг[3]. Аргументаваць гэтую вэрсію мажліва і наяўнасьцю ў навакольлі маёнткаў і засьценкаў (Іванаўск, Харомкі)[4].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) вёска апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі.Згодна дадзеным імпэрскага перапісу насельніцтва ад 1897 г., мейсцавалася ў Юравіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

Падчас Паўстаньня 1863-1864 г.г. за 20 кілямэтраў ад Велікапольля, у в. Юравічы, 21-23 траўня адбыўся жорсткі бой паміж атрадамі Станіслава Ляскоўскага і імпэрскіх акупантаў, у якім паўстанцы атрымалі тактычную перамогу[5].

У 1909 г. у Вялікапольлі запрацавала земская народная вучэльня, на базе якой у 1917 г. была створана працоўная школа 1 ступ., дзе станам на 1922 г. навучалася 62 вучні.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Велікапольле абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 годзе ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Ахвярамі сталінскага тэрору сталі 5 ураджэнцаў Велікапольля - земляробы й сяляне-аднавасобнікі.

Падчас Другой Сусьветнай Вайны вёска была акупавана з ліпеня 1941 г. па ліпеннь 1944 г., падчас нацысцкай акупацыі ў навакольлі вёсцы дзейнічала камуністычная партызанская брыгада "Чырвоны сьцяг". Сярод вяскоўцаў падчас вайны загінулі і памерлі зь ліку вайсковаслужбоўцаў ад ран 8 чалавек, столькі ж прапалі бязь вестак, зь ліку партызанаў і асобаў, што судзейнічалі ім 6 чалавек[6].

Станам на 2023 г. у вёсцы працуе Інтэрнат, аддзяленьне Белпошты, СГК "Велікапольле".

Вытворчасьць

рэдагаваць

У карыстаньні СГК ”Велікапольле” знаходзіцца 3544 га сельгасугодзьдзяў, зь іх ральлі - 2818 га. Бал сельгасугодзьдзяў - 28,0, ральлі - 30. Асноўнымі відамі дзейнасьці СГК ”Велікапольле” зьяўляюцца вытворчасьць малака, збожжавых і зернебабовых, рапсу, кукурузы на зерне й на сілас, вытворчасьць травяных кармоў. Колькасьць працаўнікоў цяпер - 115 чалавек[7].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 49 двароў, 342 чалавекі
  • пач. ХХ стаг. — 56 двароў, 521 чалавек
  • 1997 год — 101 двор, 311 жыхароў
  • 1999 год — 239 чалавек
  • 2010 год — 113 двароў, 159 чалавек

Славутасьці

рэдагаваць

У 1971 г. у вёсцы ўсталяваны помнік аднавяскоўцам, загінулым у гады Другой Сусьветнай вайны[6].

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 19 верасня 2020.
  3. ^ Лакотка, А.І. Народнае дойлідства / А.І. Лакотка. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 200 с.
  4. ^ http://www.etomesto.ru/shubert-map/15-7/
  5. ^ Кісялёў Г. В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. — Мн., 1990.
  6. ^ а б Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Чэрвеньскага р-на / Уклад.: Г. М. Аўласенка, З. І. Малейка. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 621 c.: іл., стар. 161-179, стар. 318, стар. 368-369, стар. 581.
  7. ^ https://web.archive.org/web/20230625111254/https://www.cherven.gov.by/be/ekanomika/selskaya-gaspadarka/filiyal-sgk-vyalikapolle-kup-minsktrans.html