Градзянка

вёска ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Градзя́нка[1] — вёска (раней працоўны пасёлак) у Асіпавіцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Цэнтар Градзянскага сельсавету. Чыгуначная станцыя на лініі Градзянка — Вярэйцы — Асіпавічы.

Градзянка
трансьліт. Hradzianka
Першыя згадкі: канец 19 стагодзьдзя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Асіпавіцкі
Сельсавет: Градзянскі
Вышыня: 172 м н. у. м.
Насельніцтва: 401 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2235
Паштовы індэкс: 213725
СААТА: 7248806016
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 28°45′0″ у. д. / 53.55° пн. ш. 28.75° у. д. / 53.55; 28.75Каардынаты: 53°33′0″ пн. ш. 28°45′0″ у. д. / 53.55° пн. ш. 28.75° у. д. / 53.55; 28.75
Градзянка на мапе Беларусі ±
Градзянка
Градзянка
Градзянка
Градзянка
Градзянка
Градзянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гісторыя

рэдагаваць

Заснаваная ў канцы 19 стагодзьдзя ў сувязі з разгортваньнем лесараспрацовак у навакольных лясах ды будаўніцтвам чыгункі. У 1907 годзе невялікае ўрочышча з 1 дваром ды 7 жыхарамі ў Пагарэльскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. Працаваў лесапільны завод. Ад 24 верасьня 1924 году цэнтар сельсавету. Ад 15 ліпеня 1935 рабочы пасёлак. У Вялікую айчынную вайну вёска была спаленая, 350 жыхароў загубленыя. Разьмешчаны лесапункт Асіпавіцкага леспрамгасу, філія Асіпавіцкай фабрыкі канцтавараў, лясьніцтва, лесасклад, аўтамабільная станцыя, аптэка, амбуляторыя, бальніца, сярэдняя школа, бібліятэка, клюб, аддзяленьні сувязі ды ашчаднага банку, АТС, КБА, радыёвузел, сталовая, 4 крамы[2].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 2010 год — 401 жыхар
  • 2007 год — 464 жыхары, 213 двароў
  • 1999 год — 600 жыхароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 60
  2. ^ Градзянка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 5, кн. 1. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2008. — 728 с. ISBN 978-985-11-0409-9. С. 94

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць