Бітва экстрасэнсаў
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
«Бітва экстрасэнсаў» — тэлешоў расейскага тэлеканала ТНТ і аналягічнае ўкраінскага СТБ, зьнятыя ў фармаце брытанскага тэлешоў Psychic Challenge. Падобныя праграмы паказваюць у Ізраілі (рэаліці «Коах» — «Сіла») і Баўгарыі («Празорцы»). Выйшла ў этэр 25 лютага 2007 году. На сьнежань 2009 году зьнята восем сэзонаў гэтага шоў.
Расейская вэрсія
рэдагавацьПрадусар: Марыя Шайкевіч
Рэжысэры-пастаноўшчыкі праекту:
- Хведар Торстэнсэн (1—5 сэзоны)
- Вольга Шмід (1—5 сэзоны)
- Алег Чавурс (6—7 сэзоны)
Вядучыя праграмы:
- Міхаіл Парэчанкаў (1—7 сэзоны)
- Марат Башараў (8 сэзон)
Адбор удзельнікаў тэлешоў праводзіцца на падставе праверкі іх магчымасьцяў: прэтэндэнтам прапаноўваецца адказаць, што хаваецца за непранікальнай шырмай або ў скрыні, накрытай тканьню.
Па выніках гэтага тэсту выбіраюць 30—40 удзельнікаў, якія паказалі найлепшы вынік. Затым ім трэба мінуць наступнае выпрабаваньне — выкарыстоўваючы свае экстраардынарныя здольнасьці, з адной спробы знайсьці чалавека ў адным з 30 аб’ектаў (аўтамабіляў, шафаў, куфараў і г.д.). Удзельнікамі Бітвы становяцца 8—10 экстрасэнсаў зь ліку тых, хто лепш іншых зладзіўся з заданьнямі адборачнага туру.
Кожны этап Бітвы складаецца з трох (апошні — з двух) заданьняў. Як правіла, першае заданьне зьвязана з пошукам чалавека з вызначанымі парамэтрамі сярод некалькіх людзей, гэтым парамэтрам не адпаведныя. Так, экстрасэнсам было прапанавана паказаць, хто з тых, што сядзяць перад імі мужчынаў служыў у войску (2 сэзон), ня мае ўласнага жыльля (4 сэзон), адбываў пакараньне ў месцах зняволеньня (3 сэзон). Другое заданьне зьвязана зь месцам, на якое прывозяць экстрасэнсаў і пра якое яны павінны распавесьці ўсё, што змаглі адчуць. Трэцяе заданьне лічыцца самым складаным, яно зьвязана з пэўнай трагедыяй пэўных людзей, якія зьвярнуліся за дапамогай у праграму. Удзельнікаў просяць распавесьці аб блізкіх тых, хто просіць аб дапамозе, пра іх сёньняшняе месцазнаходжаньне, чыньніках сьмерці, пра вызначаныя падрабязнасьці згубы.
Сувядучымі Міхаіла Парэчанкава зьяўляюцца «скептыкі» — ілюзіяністы браты Сафронавы Ільля, Сяргей і Андрэй, а таксама псыхіятар-крыміналіст Міхаіл Вінаградаў, які ўжо больш 40 гадоў вывучае людзей з паранармальнымі здольнасьцямі. Акрамя гэтага праграму дапамагаюць весьці вядомыя тэлевядучыя і зоркі шоў-бізнэсу — Лера Кудраўцава, Ксенія Барадзіна і інш. У той час як вядучы знаходзіцца падчас выпрабаваньня побач з экстрасэнсамі, за маніторамі ў суседнім памяшканьні або на некаторым аддаленьні ад месца правядзеньня выпрабаваньня знаходзяцца «скептыкі» або хтосьці з сваякоў людзей, чыя сытуацыя ў дадзены момант зьяўляецца прадметам разгляду.
Пасьля сканчэньня ўсіх трох выпрабаваньняў склікаецца Рада журы, якая складаецца зь вядучых або ўдзельнікаў выпрабаваньняў, а таксама Міхаіла Парэчанкава. Журы абмяркоўвае тое, як экстрасэнсы зладзіліся са сваімі заданьнямі, і прымае рашэньне аб тым, хто з удзельнікаў стаў лепшым, а хто — горшым на гэтым тыдні. Удзельнік, які паказаў, па меркаваньні Журы, найгоршыя вынікі на гэтым тыдні, зь Бітвы выбывае. У выпадку, калі Рада Журы ня можа прыйсьці да адзінага меркаваньня, усе ўдзельнікі пераходзяць у наступны тур, але гэта хутчэй выключэньне з правілаў.
Удзельнікі расейскай вэрсіі
рэдагавацьУдзельнікі першага сэзону
рэдагаваць- Натальля Варотнікава (Тула, Расея)
- Сьвятлана Праскурнякова
- Пётар Собалеў
- Натальля Насачова
- Кама Арэф'ева
- Дар'я Міронава
- Арына Еўдакімава
- Алена Арлова
- Аляксандар Новікаў
Удзельнікі другога сэзону
рэдагаваць- Зуліхад «Зулія» Раджабава (Масква, РФ)
- Валянціна Нікіценка
- Андрэй Сенін
- Эма — Эмануэль Герчэс
- Леанід Канавалаў
- Фарыда Шайхі (Масква, РФ)
- Андрэй Зацеяў
- Максім Варатнікоў (Тула, РФ)
Удзельнікі трэцяга сэзону
рэдагаваць- Мэхдзі Эбрагімі-Вафа (Масква, РФ)
- Аляксей Фад (Чэбаксары, РФ)
- Сулу Іскандэр (Алматы, Казахстан)
- Вікторыя Жалязнова (Масква, РФ)
- Вадзім Селін (Растоў-на-Доне, РФ)
- Адэліна Караева (Уладзікаўказ, РФ)
- Вольга Аляксандрава
- Надзея Курганская
- Аляксандар Шаломенцаў
- Ягор Шамякян
Удзельнікі чацьвёртага сэзону
рэдагаваць- Турсуной Закірава (Худжанд, Таджыкістан)
- Аза Пятрэнка (Масква, РФ)
- Раман Фад (Чэбаксары, РФ)
- Нона Гідзіран
- Гульнара Брагіна
- Аляксандар Агапіт
- Ганна Белая
- Тацяна Падлубная
- Яўгенія Абрамоўскіх
Удзельнікі пятага сэзону
рэдагаваць- Лілея Хегай (Обі-Гарм, РФ)
- Ірык Садыкаў (Томск, РФ)
- Юлія Салаўёва (Джызак, Узбэкістан)
- Седа Варданян (Армэнія)
- Дзяніс Халадніцкі (Санкт-Пецярбург, РФ)
- Натальля Барс (Стаўрапольскі край, РФ)
- Ізольда (Краснадар, РФ)
- Ганна Багата (Зьвянігарад, Маскоўская вобласьць, РФ)
- Самсон Гапрындашвілі (Грузія)
- Міхаіл Філаненка (Санкт-Пецярбург, РФ)
Удзельнікі шостага сэзону
рэдагаваць- Аляксандар Ліцьвін (Траецк, Чалябінская вобласьць, РФ)
- Зірадын Рзаеў (Шамкір, Азэрбайджан)
- Кацярына «Кажэта» Ахмэтжанава (Алматы, Казахстан)
- Алена Сьмелава (Тула, РФ)
- Улад Кадоні (Новасыбірск, РФ)
- Лілея Буль (Казахстан)
- Аляксандар Азяранскі (Растоў-на-Доне, РФ)
- Сьвятлана Сіняўская (Казань, Татарстан, РФ)
- Асіят Шабанова (Дагестан, РФ)
- Мікалай Чумак (Масква, РФ)
Удзельнікі сёмага сэзону
рэдагаваць- Аляксей Пахабаў (Ачынск, Краснаярскі край) (каля 64% галасоў)
- Ілона Навасёлава (Паўлаўскі Пасад, Маскоўская вобласьць, РФ) (каля 35% галасоў)
- Бахыт Жуматава (Уральск, Казахстан)
- Дзіля Абдрашытава (Казань, Татарстан, РФ)
- Вікторыя Аронава (Сафія, Баўгарыя), пераможца падобнага тэлешоў у Сафіі
- Ігар Гарнастаеў (РФ)
- Альбіна Сіліцкая (Глыбокае, Віцебская вобласьць, Беларусь)
- Рано Закірава (Худжанд, Таджыкістан)
- Маіза Галавіна (Кіславодзк, Стаўрапольскі край, РФ)
9 сакавіка 2009 году пачаліся здымкі першага адборачнага туру. 22 сакавіка яны завяршыліся. Было адабрана 13 удзельнікаў.
Гэты сэзон стаў міжнародным, былі праведзеныя кастынгі-адборы ў рэспубліках СНД, былі запрошаныя экстрасэнсы з Баўгарыі (пераможца Сафійскага турніру экстрасэнсаў «Празорцы») і Нямеччыны (сышла пасьля другога выпрабаваньня па сямейных акалічнасьцях).
25 сакавіка рашэньнем прадусара з 13-ці выдалены 5 чалавек і ўведзена з 6-га адбору Ілона Навасёлава. Удзельнікі зь Менску майстар кіко і цыгун Валекс і варажбітка Гала трапілі ў 13-ку, але не былі зацьверджаны прадусарам. Так стала 9 удзельнікаў.
Удзельнікі восьмага сэзону
рэдагавацьНовы вядучы праграмы: Марат Башараў.
- Уладзімер Муранаў (Маскоўская вобласьць, РФ) (каля 50% галасоў)
- Дзіларам Сапарава (Алматы, Казахстан) (каля 48% галасоў)
- Галіна Багірава (Баку, Азэрбайджан) (каля 2% галасоў)
- Алсу Газімзянава (Казань, Татарстан, РФ)
- Анатоль Емяльянаў (Казань, РФ)
- Іван Валохін (Саратаў, РФ)
- Валер Буяк (Валекс, Менск, Беларусь)
- Натальля Еўсьцігнеева (Масква, РФ)
- Гала Булацеўская (Менск, Беларусь)[1]
Удзельнікі дзявятага сэзону
рэдагаваць- Натальля Банцеева (Санкт-Пецярбург, РФ)
- Нона Гідзіран (Армэнія)
- Валянцін Дзівін (Масква)
- Ільміра Дзербенцава
- Флюра Шафікава
- Юры Іспар'янць
- Сяргей Харкоў
- Юры Аленін
- Галіна Аўчыньнікава
Удзельнікі дзясятага сэзону
рэдагаваць- Магсэн Нарузі
- Алена Люлякова
- Тацьцяна Караганава
- Аляксей Педзін
- Юлія Карнеева
- Вера Сартакова
- Ліля Мартынава
- Джаміля Саціева
- Канстанцін Ямпольскі
- Ганна Шуцянкова
Удзельнікі адіннаццатага сэзону
рэдагаваць- Віталь Ґіберт (Санкт-Пецярбург)
- Вікторыя Субота
- Улад Кадоні
- Аніка Сакольская
- Дзьмітры Троіцкі
- Ірына Кузьняцова
- Маргарыта Корсун
- Ольга Сядова
- Іна Чудзінава
- Паліна Падольская
Удзельнікі дванаццатага сэзону
рэдагаваць- Алена Ясевіч (Санкт-Пецярбург)
- Анатоль Ледзянёў
- Вікторыя Камахіна
- Роза Люлякова
- Тудэў
- Алія Салімава
- Ільля Обухаў
- Аляксей Рышын
- Андрэй Батоеў
- Уладзімер Сарокін
Удзельнікі транаццатага сэзону
рэдагаваць- Дзьмітры Волхаў (Жукоўскі, Маскоўская вобласьць)
- Алена Галунова (Навасыбірск)
- Сўамі Віт Мано Чываса (Мічыган, ЗША)
- Фаціма Хадуева (Дагестан)
- Валянціна Сярдзюк (Кіеў, Украіна)
- Аляксей Педзін (Масква)
- Мустафа Амін Зэкі (Гіза, Эгіпет)
- Алена Эліадзэ (Тбілісі, Грузія)
- Габрыель Панян (Італія)
- Ксенія Ражыкава (Масква)
- Людміла Давыдзенка (Таганрог, Растоўская вобласьць)
- Міхаіл Неўскі (Масква)
Удзельнікі чатырнаццатага сэзону
рэдагаваць- Аляксандар Шэпс (Самара)
- Мэрылін Кэро (Таллін, Эстонія)
- Дзяніс Глінштэйн (Екатэрынбург)
- Кацярына Рыжыкава (Масква)
- Фраў Ротэр (Штутгарт, Нямеччына)
- Надзіра Азаматава (Ташкент, Узбэкістан)
- Аброр Усманаў (Ташкент, Узбэкістан)
- Анар Абдулаеў (Баку, Азэрбайджан)
- Алена Сьмелава (Тула, Расея)
- Тамара Гагуа (Сухумі, Грузія)
- Тодар Тодараў (Сафія, Баўгарыя)
- Айрат Хазэеў (Казань, Расея)
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- У фінале трэцяга сэзону ўдзельнічала ня тры чалавекі, як звычайна, а чатыры. Журы не змагло перад фіналам абраць ні найгоршага, ні найлепшага ўдзельнікаў, тым самым даўшы права тэлегледачам абраць пераможца з чатырох удзельнікаў.
- Ілона Навасёлава, удзельніца сёмага сэзону, таксама прымала ўдзел у адборы да шостага сэзону, і прайшла, але ў апошні момант адмовілася.
Глядзіце таксама
рэдагаваць- «America's Psychic Challenge(en)» — аналягічнае шоў у ЗША
- Фонд Джэймса Рэндзі праводзіць конкурс з прызам у 1 000 000 $ таму, хто пацьвердзіць паранармальныя здольнасьці. Конкурс трансьляваўся ў жывым этэры ў 1989 годзе.