Вале́р Фра́нцавіч Бу́як (нарадзіўся 18 сакавіка 1956 году, вёска Лежневічы ў Івейскім раёне, Беларуская ССР) — у 1990-х гадах стваральнік фінансавай піраміды «Сэкай»[1], арганізатар баёў бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай», майстар каратэ (4-ы дан) і айкідо, сьвятар японскай сэкты амота. Вядомы таксама як Бумата Мататацу (па-японску: 武亦亦龍) і Валекс (Valex)[2].

Валер Буяк
Валер Буяк на прэс-канфэренцыі, 1996 г.
Род дзейнасьці заснавальнік «Сэкай», айкідо, каратэ, эзатэрыка, амота
Дата нараджэньня 18 сакавіка 1956 (68 гадоў)
Месца нараджэньня вёска Лежневічы, Івейскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, СССР
Месца вучобы
Занятак эспэрантыст, каратыст
Сайт sekai.clan.su/index/0-4

Быў прадусарам сьпявачкі Наталі і дуэту «Ды-Бронкс і Наталі»[3].

Напісаў кнігу «Лісты з зоны Сэкай»[4].

Біяграфія

рэдагаваць
 
Буяк і сьпявачка Наталі

Буяк нарадзіўся 18 сакавіка 1956 году ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці (Беларусь). У 1988 годзе заснаваў цэнтар баявых мастацтваў «Сэкай», навучаў каратэ і айкідо ў Менску, узначальваў беларускую рэлігійную суполку японскай навукі амота[5]. Адзін з вэтэранаў беларускага каратэ, пачаў цьвічыць яшчэ ў канцы 1970-х гадоў у розных майстраў.

У сярэдзіне 1990-х гадоў заснаваў некалькі фірмаў[6] пад гандлёвай маркай «Сэкай» і падобна расейскай МММ сабраў каля мільёну даляраў ЗША ў тысячаў укладчыкаў Беларусі. 23 сьнежня 1996 году правеў у Менску баі амаль бяз правілаў «Мистер Силач Сэкай». Летам 1996 году быў арыштаваны і атрымаў па выраку суду ў 1999 годзе 10 гадоў зьняволеньня[7]. У знак пратэсту трымаў галадаваньні, адразаў сабе палец і інш.[8][9][10][11]. Адбыў сваё пакараньне (вызваліўся ў 2004 годзе па амністыі) і цяпер знаходзіцца на волі.

Здольнасьці

рэдагаваць

Таксама зьяўляецца майстрам кі-ко, чараўніком і экстрасэнсам, прайшоў адборачны тур на Бітву экстрасэнсаў-7, трапіў у 13 найлепшых. Зьяўляецца адным з найлепшых экстрасэнсаў зь Беларусі. Удзельнік Бітвы экстрасэнсаў-8[12].

Буяк у энцыкляпэдыях

рэдагаваць
  • Who’s Who in International Organizations. — 2nd Edition. — Muenchen: K.G.Saur, 1996. — Т. 1. — P. 112. — ISBN 3-598-11239-4
  • Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2009. — Мн.: Энциклопедикс, 2009. — С. 35. — ISBN 978-985-6742-80-7
  1. ^ БДГ. Для служебного пользования., №12 ад 03/01/2003(недаступная спасылка)
  2. ^ Битва экстрасенсов
  3. ^ рассказ об Натали Арт в «Комсомольской Правде» 17.07.2008 г.(недаступная спасылка)
  4. ^ Валекс Буяк «Письма из зоны Сэкай». — ISBN 978-5-8853-0906-6
  5. ^ Для служебного пользования., №3 от 03/04/2002(недаступная спасылка)
  6. ^ рэгістрацыя акцый «Сэкай-інвэст»
  7. ^ 1991-2006. Итоги. Борьба с преступностью :: НОВОСТИ TIGA.BY
  8. ^ «Сенсэй» падкараціў сабе палец, а кліенты «Сэкай» чакаюць і… паміраюць. «Звязда» 22.02.1997 г.
  9. ^ Миллионер во вьетнамках. Журналист посетил главу Системы «Сэкай» в тюремной больнице. «Имя» 21 марта 1997 г.
  10. ^ «Меценат в шлепанцах». БДГ. Для служебного пользования, №1 от 01/2003(недаступная спасылка)
  11. ^ Где денежки лежат, или Харакири по-нашенски «Советская Белоруссия» 7.05.2002 г.
  12. ^ відэа з кастынгу на «ТНТ»(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць