Бялёва
вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі
Бялёва[4] — вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у Дзьмітравіцкі сельсавет.
Бялёва | |
трансьліт. Bialiova | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Камянецкі |
Сельсавет: | Дзьмітравіцкі |
Вышыня: | 166[1] м н. у. м. |
Насельніцтва: | 144 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1631 |
Паштовы індэкс: | 225065[2] |
СААТА: | 1240820006[3] |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°25′41″ пн. ш. 23°45′37″ у. д. / 52.42806° пн. ш. 23.76028° у. д.Каардынаты: 52°25′41″ пн. ш. 23°45′37″ у. д. / 52.42806° пн. ш. 23.76028° у. д. |
± Бялёва |
Бялёва месьціцца за 4 км на паўночны захад ад Камянцу, за 43 км на поўнач ад Берасьця, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Берасьце — Беласток.
Гісторыя
рэдагаваць- 1857: паводле 10-й рэвізіі ў вёсцы 263 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць.
- канец XIX ст.: вёска ў Камянец-Літоўскай воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі.
- 1890: у складзе Бялеўскай сельскай грамады, каля 500 дзесяцінаў прыдатнай зямлі, 97 дзесяцінаў лугу.
- 1897: паводле перапісу 69 двароў, 385 жыхароў, дзейнічала хлебазапасная крама.
- 1905: у вёсцы 416 жыхароў, дзейнічала народнае вучылішча (86 вучняў).
- 1921: у выніку польска-савецкай вайны па Рыскай мірнай дамове ў складзе Польшчы.
- 1923: у вёсцы 24 жылыя двары і 26 нежылых, 215 жыхароў.
- 1939: у выніку пакту Молатава — Рыбэнтропа ў складзе Берасьцейскай вобласьці БССР.
- 1940: вёска ў Мікалаеўскім сельсавеце Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці, 89 двароў, 415 жыхароў.
- 1941—1945: цягам Другой сусьветнай вайны на франтах загінулі і прапалі бязь вестак 13 жыхароў вёскі.
- 1950: у вёсцы дзейнічалі калгас «Палітаддзелец» (аб’ядноўваў 84 гаспадаркі), 7-гадовая школа.
- 1954: у Дзьмітравіцкім сельсавеце Камянецкага раёну.
- 1960: у вёсцы 354 жыхары, уваходзіла ў саўгас імя Дзімітрава.
Насельніцтва
рэдагаваць- 2010 год — 144 жыхары
- 2005 год — 183 жыхары, 86 двароў[5]
- 1999 год — 194 жыхары
Інфраструктура
рэдагавацьУ складзе СВК «Хадасы». Працуе пачатковая школа.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Фото Планета Праверана 29 ліпеня 2013 г.
- ^ Почтовые индексы улиц деревни Белево (рас.) Каменецкий район. Белпошта. Праверана 29 ліпеня 2013 г.
- ^ Бялёва (рас.) Дзяржаўны каталёг найменьняў геаграфічных аб’ектаў Рэспублікі Беларусь. Дзяржкартгеацэнтар. Архівавана 29 чэрвень 2022.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 168
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. С. 22
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7. С. 22.