Міхал Юзэф Сапега
Міхал Юзэф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалён-ан-Шампань) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1687—1692) і стражнік вялікі літоўскі (1692—1698), пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляскі (з 1728). Генэрал-маёр войска ВКЛ (1710), генэрал-лейтэнант кавалерыі (1714), генэрал-лейтэнант саксонскага войска (1733)[2]. Быў старостам мельніцкім (з 1725).
М. Ю. Сапега. Невядомы мастак, 1728—29 гг. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1670 |
Памёр | 6 сакавіка 1738 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Бэнэдыкт Павал Сапега Ізабэла з Тарлаў |
Жонка | Тэрэза Марыя зь Веляпольскіх |
Дзеці | Бэнэдыкт Аўгуст, Юзэф Фрыдэрык |
Біяграфія
рэдагавацьПрадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Бэнэдыкта Паўла, падскарбія вялікага літоўскага, і Ізабэлы з Тарлаў.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Варшаве, у 1687—1688 гадох працягваў адукацыю ў Францыі і Італіі.
У 1687 годзе атрымаў урад чашніка, у 1692 годзе — стражніка, у 1698 годзе — пісара польнага. У 1728 годзе стаў ваяводам падляскім. Абіраўся паслом на соймы 1690, 1720 і 1726 гадоў.
Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695 і 1698 гадох. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага.
Амніставаны Аўгустам Моцным, у 1713 выпраўляўся з пасольствам у Турэччыну. У 1710 годзе стаў генэрал-маёрам войска Вялікага Княства Літоўскага, у 1714 годзе — генэрал-лейтэнантам кавалерыі, у 1733 годзе — генэрал-лейтэнантам саксонскага войска. У 1735 пакінуў межы Рэчы Паспалітай.
У 1700 годзе ажаніўся з Тэрэзай Марыяй (пам. па 1717), дачкой канцлера вялікага кароннага Яна Веляпольскага (пам. 1688). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Бэнэдыкт Аўгуст (пам. 1730), староста мельніцкі (1730)
- Юзэф Фрыдэрык (1717—1732), староста мельніцкі, пунскі і стакліскі (1730), ратмістар каронных войскаў
Галерэя
рэдагаваць-
З Коданскай галерэі, 1709 г.
-
Невядомы мастак, каля 1730 г.
-
Ю. Лоскі, 1855 г.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Грыцкевіч А.. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 549.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 80.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМіхал Юзэф Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў