Лявон Базыль Сапега

Лявон Базыль Сапега (20 сакавіка 1652 — 9 лістапада 1686, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (з 1679), падскарбі надворны літоўскі (з 1681), генэрал артылерыі (з 1684).

Лявон Базыль Сапега
лац. Lavon Bazyl Sapieha
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.
Лявон Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сакавіка 1652(1652-03-20)[1]
Памёр 9 лістапада 1686(1686-11-09)[1] (34 гады)
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Павал Ян
Ганна Барбара з Копацяў
Дзейнасьць афіцэр

Біяграфія

рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Паўла Яна і Ганны Барбары з Копацяў. Меў братоў Казімера Яна, Бэнэдыкта Паўла і Францішка Стэфана.

У 1663—1668 гадох навучаўся ў Віленскай акадэміі, потым вандраваў Эўропай, у тым ліку спыняўся ў Парыжы. Вярнуўся ў Літву ў 1673 годзе.

Абіраўся паслом на соймы 1678, 1681 і 1683 гадоў. Атрымаў урады стольніка вялікага літоўскага і падскарбія надворнага літоўскага.

Браў удзел у выправе супраць туркаў, якая мусіла дапамагчы бітве пад Венай (1683 год), і ў кампаніі 1686 году.

Не ажаніўся, памёр ад выпадковага стрэлу зь пісталета. Спачыў у касьцёле пры кляштары картузаў у Бярозе Картускай[2].

  1. ^ а б Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 65. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 72.

Літаратура

рэдагаваць