Буш
Буш (Бус, Бусь, Буза, Бузь), Буша, Бош — мужчынскае імя і прозьвішча.
Буш лац. Buš | |
Busch | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Бус, Бусь, Буша, Бош, Буза, Бузь |
Зьвязаныя імёны | Бушка, Бушыла, Бушман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Буш» |
Паходжаньне
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Боса, пазьней Буc, Буса або Буш (Boso, Boos, Busse[1], Buoso[2], Busch[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -бус- (-бос-) паходзіць ад стараверхненямецкага bōsi 'варожы, злы'[5] або ад германскага buozan 'паляпшаць, прыносіць карысьць'[6]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Бушка (Буска, Босіка), Бушыла (Бусіл, Бузель), Бушман. Адзначаліся германскія імёны Buske (Buschke, Bosico), Busilo (Büschel), Bussman[a]. Апроч таго, існуе германскае прозьвішча Буш (ням. Busch, анг. Bush), якое звычайна выводзяць ад германскага слова з значэньнем 'гушчар, зарасьнік'. Ад гэтага прозьвішча з дапамогай асновы -ман- утварылася прозьвішча Бушман (Buschmann, Bushman)[7].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Bosza (Posz, Posza), Pusołt (< Busolt)[8]. Апроч таго, у Польшчы бытавала імя Буш: Bus (1398 год), Busch (1440 і 1455 гады)[9].
У Прусіі бытавалі імёны: Buse / Busse (10 жніўня 1299 году[10] і 1419 год)[11], Busgede / Bosegede (1419 год)[11]. У 1624 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ludovicus Bußwaldt, Lieb-Mülensis Borussus[12].
Імя Буша бытавала ў Ноўгарадзе: Буша (1539 год)[13].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Mertin Busch eime schiffmanne (1404 год)[14]; боаринъ его Иванъ Боша (Ніканаўскі летапіс)[15]; в Сомъникахъ… Митько Бошевичъ — служба, Петрецъ Бошевичъ — служба, Микя Бошевичъ — служба (сьнежань 1534 году)[16]; Василий Бусичь (1552 год)[17]; co Narusz z Buszom trzymali (1554 год)[18]; Bosz Szymkow… Iwassko, Busz a Onikiey Przelieikiewiczy (1558 год)[19]; село Пужичи… Гапонъ Бушичъ (1566 год)[20]; Joël Busch, Lithuanus (1594 год)[21]; Krzysztof Buszewicz za ojca swego po kozacku (1621 год)[22]; na miejscu… K[on]d[ra]ta Busiewicza (1667 год)[23]; Buza… Buziewicza… Buzowa (1671—1681 гады)[24]; jm. p. Busz[25], Mikołaj Busz[26], jmp. Krzysztof Busz[27] (1690 год); na jchmcw panów… Antoniego Busza (10 лютага 1722 году)[28]; honestis Christophoro Bus (1742 год)[29]; Busowszczyzna… Buszyszki (1744 год)[30]; Stanisław Busz (4 кастрычніка 1765 году)[31][b].
Носьбіты
рэдагаваць- Нарвіл Бусі — жыхар Жамойцкага староства, які ўпамінаецца ў 1537 годзе[33]
- Сымон Стэфанавіч Бушэвіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1599 годзе[34]
- Іван Буш — жыхар вёскі Лявонавічаў (каля Шацку), які ўпамінаецца ў 1749 годзе[35]
- Тадэвуш Буш — шляхціч Менскага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[36]
- Станіслаў Буш — шляхціч Наваградзкага ваяводзтва, які ўпамінаецца ў 1765 годзе[37]
- Антон, Дамінік, Міхал і Ян Бушы — шляхцічы Менскага ваяводзтва, якія ўпамінаюцца ў 1787 годзе[38]
- Міхал Буш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік браслаўскі ў 1768—1779 і мастаўнічы смаленскі ў 1779—1792 гадох[39][40]
- Дамінік Міхал Буш — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, мастаўнічы ашмянскі ў 1776—1791 гадох[41]
- Джордж Гэрбэрт Ўокер Буш (1924—2018) — 41-ы прэзыдэнт ЗША
- Джордж Ўокер Буш (нар. 1946) — 43-ці прэзыдэнт ЗША
Бушы — парафіяне Катэдральнага касьцёла ў Менску на 1851—1857 гады[42] і касьцёла ў Крывічах на 1853 год[43].
Бушы (Busza) — прыгонныя зь вёскі Вянцэвічаў (каля Сьвіру), якія ўпамінаюцца ў XIX стагодзьдзі[44].
Бушы гербаў Бушлер і Ясеньчык[45][46] — літоўскія шляхецкія роды[47].
Бушы гербаў Асарыя і Ясенчык — літоўскія шляхецкія роды[48].
Бус (Bus) — літоўскі шляхецкі род з ваколіцаў Кобрыню[49].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся сяло Бусы каля Кельмаў і маёнтак Бушышкі ў Жамойцкім старостве[50].
У XVI ст. існаваў маёнтак Бушавічы (Бушевичи) у Жамойцкім старостве[51].
На 1906 год існавалі фальварак Бушава і сяліба Бусава ў Лепельскім павеце, вёска Бушы ў Рэжыцкім павеце, а таксама вёска Бушаўка ў Себескім павеце Віцебскай губэрні[52].
На 1910 год існавала лясная вартоўня Бушава ў Гомельскім павеце Магілёўскай губэрні[53].
На гістарычнай Полаччыне існуюць вёскі Бушава і Бусава, на гістарычнай Аршаншчыне — Бушоўка. Назву Бушаўка маюць вёскі на гістарычнай Рэчыччыне.
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Jónsson F., Jørgensen E. Nordiske pilegrimsnavne i broderskabsbogen fra Reichenau // Aarbøger for nordisk oldkyndighed og historie. Ser. 3, vol. 13, 1923. S. 18.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 60.
- ^ Knorr W. Die Familiennamen des Fürstenthums Lübeck. — Entin, 1876. S. 8.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
- ^ а б в Gottschald M. Deutsche Namenkunde: Unsere Familiennamen nach ihrer Entstehung und Bedeutung. — Berlin, 1971. S. 203.
- ^ а б в Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 329—330.
- ^ Hanks P. Dictionary of American Family Names. Vol. 1. — Oxford University Press, 2003. P. 259.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 23, 279.
- ^ Słownik staropolskich nazw osobowych. T. 1. — Wrocław, 1965—1967. S. 287.
- ^ Urkundenbuch des Bisthums Samland. — Leipzig, 1891. S. 102.
- ^ а б Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 21.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 279.
- ^ Новгородские писцовые книги, изданные Археографической комиссией. Т. 4. — СПб., 1886. С. 336.
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 976.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 103.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 227 (8) (1533—1535). — Vilnius, 1999. P. 148—149.
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. 7, т. 1. — Киев, 1886. С. 628.
- ^ Karalius L. 1554 metų Balninkų dvaro valakų matavimo registras // Istorijos šaltinių tyrimai. T. 5, 2014. P. 260.
- ^ Писцовая книга Гродненской экономии с прибавлениями, изданная Виленской Комиссией для разбора древних актов. Ч. 1. — Вильна, 1881. С. 175, 356.
- ^ Документы Московского архива Министерства юстиции. Т. 1. — М., 1897. С. 430—431.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 124.
- ^ Rejestry popisowe pospolitego ruszenia szlachty Wielkiego Księstwa Litewskiego z 1621 r. — Warszawa, 2015. S. 107.
- ^ Błaszczyk G. Herbarz szlachty żmudzkiej. T. 1. — Warszawa, 2015. S. 326.
- ^ Zinkevičius Z. Lietuvių antroponimika: Vilniaus lietuvių asmenvardžiai XVII a. pradžioje. — Vilnius, 1977. P. 129.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 120.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo wileńskie 1690 r. — Warszawa, 1989. S. 243.
- ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Województwo połockie 1667 i 1690 r. — Warszawa, 2018. S. 125.
- ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 27. — Витебск, 1898. С. 278.
- ^ Dacewicz L. Antroponimia Białegostoku w XVII—XVIII wieku. — Białystok, 2001. S. 92.
- ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
- ^ Рыбчонак С. Акт кампуту шляхты Наваградскага ваяводства ад 4 кастрычніка 1765 г. // Герольд Litherland. № 21, 2019. С. 116.
- ^ Тэльман Маслюкоў, Інвентар Лаўрышаўскага манастыра 1601 года
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 45.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 142.
- ^ Яўген Анішчанка, Шацк инвентарь 1749 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 5 чэрвеня 2018 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Попис шляхты Минского воеводства 1765 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 сьнежня 2017 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Новогрудского воеводства. Генеральный попис 1765, Архіў гісторыка Анішчанкі, 18 красавіка 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Шляхта Минского воеводства на сеймике 1787 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 23 сьнежня 2016 г.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 525.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego: Spisy. T. 4. Ziemia smoleńska i województwo smoleńskie XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2003. S. 115.
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, tom I: Województwo wileńskie. XIV—XVIII wiek. — Warszawa, 2004. S. 247.
- ^ Яўген Анішчанка, Минский кафедральный костел. Список прихожан 1851—1857, Архіў гісторыка Анішчанкі, 29 студзеня 2016 г.
- ^ Яўген Анішчанка, Кривичи костел. Список прихожан 1853 г., Архіў гісторыка Анішчанкі, 24 студзеня 2016 г.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 57.
- ^ Malewski Cz. Rody szlacheckie w powiecie lidzkim na Litwie w XIX wieku. — Wilno, 2002.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 52, 434.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 2. — Менск, 2007. С. 459—460.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 4. — Warszawa, 1936. S. 311.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 53—54.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 33.
- ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 181, 203, 353, 383.
- ^ Список населенных мест Могилевской губернии. — Могилев, 1910. С. 34.