Блёўка

вёска ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі

Блёўка[1] (з 30 ліпеня 1964 году — Усход або Васток[2][a]) — вёска ў Беларусі, каля ракі Лімнічанкі. Уваходзіць у склад Вішоўскага сельсавету Бялыніцкага раёну Магілёўскай вобласьці.

Блёўка
лац. Bloŭka
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Бялыніцкі
Сельсавет: Вішоўскі
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2232
Паштовы індэкс: 213166
СААТА: 7204805016
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°55′42″ пн. ш. 29°59′1″ у. д. / 53.92833° пн. ш. 29.98361° у. д. / 53.92833; 29.98361Каардынаты: 53°55′42″ пн. ш. 29°59′1″ у. д. / 53.92833° пн. ш. 29.98361° у. д. / 53.92833; 29.98361
Блёўка на мапе Беларусі ±
Блёўка
Блёўка
Блёўка
Блёўка
Блёўка
Блёўка

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Блёўка ўпамінаецца ў 1770 годзе як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Блёўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. На 1785 год вёска ўваходзіла ў склад маёнтку Глухаўшчыны, тут было 12 двароў.

У лютым 1918 году Блёўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Блёўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

За часамі Другой сусьветнай вайны з 2 ліпеня 1941 году да 29 чэрвеня 1944 году Блёўка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, 10 вяскоўцаў загінулі на фронце.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XVIII стагодзьдзе: 1785 год — 72 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 4 чал.[3]; 2019 год — 2 чал.

Забудова

рэдагаваць

Блёўка мае лінейны плян, які складаецца з кароткай вуліцы, арыентаванай з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход і забудаванай двухбакова, шчыльна драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

  1. ^ Зьнішчэньне традыцыйнай гістарычнай тапаніміі — адзін з захадаў палітыкі гвалтоўнай русіфікацыі і дэнацыяналізацыі Беларусі (расейскага этнацыду беларусаў)
  1. ^ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні некаторых населеных пунктаў Беларускай ССР ад 30 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 23 (1063).
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 5. Кн. 1. — Менск, 2008. С. 398.

Літаратура

рэдагаваць