Беларус (альманах)
Альманах «Беларус» — літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа «Беларус». Да 2012 году выдаваўся рэдакцыяй газэты «Беларус». Зьмяшчаць свае творы ў альманаху могуць толькі тыя аўтары, якія пастаянна пражываюць па-за межамі Беларусі. Галоўным рэдактарам і ўкладальнікам, а з 2012 году і выдаўцом зьяўляецца Марат Клакоцкі.
Беларус | |
Тэматыка | літаратура |
---|---|
Краіна | ЗША |
Адрас | P.O. Box 3225, Farmingdale, NY 11735, USA. |
Галоўны рэдактар | Марат Клакоцкі |
Дата заснаваньня | 2007 |
Мова | беларуская |
Афіцыйны сайт | e-krama.com/Viestki.aspx |
У альманаху за 2007 год на амаль 200 старонках часопісу зьмешчаныя творы 18 аўтараў з 9 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Ніна Аксёнчык, Віталь Воранаў, Яна Ліцьвінава, Макс Шчур (Чэхія), Станіслаў Бабкевіч (Латвія), Ірына Варабей, Пётра Мурзёнак (Канада), Зьміцер Давыдзенка (Масква, Расея), Віталь Зайка, Сяржук Сокалаў-Воюш (Нью-Ёрк, ЗША), Янка Запруднік, Вольга Прысмыцкая (Нью-Джэрзі, ЗША), Антось Зелянкоўскі (Флорыда, ЗША), Віктар Кавалеўскі (Аўстралія), Пятрусь Капчык, Іна Снарская (Украіна), Анатоль Маўчун (Польшча).
У альманаху за 2008 год на 205 старонках часопісу зьмешчаныя творы 19 беларускамоўных аўтараў з 9 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Станіслаў Бабкевіч, Лявон Баравы, Уладзімер Блюднік, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Юры Гіль, Зьміцер Давыдзенка, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Людміна Карайчэнцава, Павал Касьцюкевіч, Ільля Куніцкі, Анатоль Маўчун, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Юры Пелюшонак, Сяржук Сокалаў-Воюш, Антось Тадароўскі, Макс Шчур.
У альманаху за 2009 год на 280 старонках часопісу зьмешчаныя творы 23 беларускамоўных аўтараў з 9 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Георгі Аскерка, Станіслаў Бабкевіч, Лявон Баравы, Уладзімер Блюднік, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зьміцер Давыдзенка, Барыс Данілюк, Юры Жвалікоўскі Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Віялета Кавалёва, Людміла Карайчэнцава, Цімох Ліякімовіч, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандар Тарановіч, Юрась Шамецька, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч, а таксама Брайтан-Бруклінскі Вядзьмак.
У альманаху за 2010 год на 282 старонках часопісу зьмешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Аляксей Арцёмаў, Лявон Баравы, Аляксандар Баршчэўскі, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зьміцер Давыдзенка, Барыс Данілюк, Віталь Зайка, Янка Запруднік, Віктар Кавалеўскі, Віялета Кавалёва, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Вольга Прысмыцкая, Эмігідыюш Рыжы, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандар Тарановіч, Дзьмітры Шатыловіч, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.
У альманаху за 2011 год на 240 старонках часопісу зьмешчаныя творы 19 беларускамоўных аўтараў з 10 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Лявон Баравы, Ірына Варабей, Віталь Воранаў, Зьміцер Давыдзенка, Юры Жвалікоўскі, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Аліна Кузьміч, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Эмігідыюш Рыжы, Міхась Скіба, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандар Тарановіч, Юрась Шамецька, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.
У альманаху за 2012 год на 331 старонках часопісу зьмешчаныя творы 24 беларускамоўных аўтараў з 10 краінаў сьвету.
Сярод аўтараў: Аляксей Арцёмаў, Лявон Баравы, Ірына Варабей, Сяргей Вітушка, Віталь Воранаў, Зьміцер Давыдзенка, Віталь Зайка, Віктар Кавалеўскі, Людміла Карайчэнцэва, Якуб Лапатка, Цімох Ліякумовіч, Анатоль Маўчун, Алег Мінкін, Пётр С. Мурзёнак, Пётр П. Мурзёнак, Эмігідыюш Рыжы, Тацьцяна Саланко, Іна Снарская, Сяржук Сокалаў-Воюш, Аляксандар Тарановіч, Юрась Шамецька, Дзьмітры Шатыловіч, Макс Шчур, Валянціна Якімовіч.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Старонка ў Фэйсбуку
- Афіцыйны сайт выданьня (архіваваны)