Сяржук Сокалаў-Воюш
Сяржук Сокалаў-Воюш (сапраўднае імя Сяргей Сокалаў, нар. 16 кастрычніка 1957 г., вёска Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці) — беларускі бард, журналіст, пісьменьнік.
Сяржук Сокалаў-Воюш лац. Siaržyk Sokałaŭ-Vojuš | |
Сяргей Сокалаў | |
На канцэрце са сваёй 12-струннай гітарай. 1990 г. | |
Дата нараджэньня | 16 кастрычніка 1957 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Прафэсія | журналіст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня і Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Жанры | бардаўская музыка |
Інструмэнты | гітара |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзіўся ў вёсцы Астроўшчына Полацкага раёну Віцебскай вобласьці ў сям’і настаўнікаў Анатоля Сокалава і Ганны Воюш[1]. З 1974 па 1976 гады працаваў сьлесарам на заводзе жалезабэтонных вырабаў. З 1976 па 1978 год служыў у Савецкай Арміі.
У 1979 годзе на Наваполацкім вытворчым аб’яднаньні «Палімір». У гэтым самым годзе паступіў на беларускае аддзяленьне філялягічнага факультэту Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля трох курсаў перайшоў на завочнае навучаньне. Скончыў БДУ ў 1985 г.
У 1982—1984, 1985—1988 гадох працаваў настаўнікам ў Наваполацкай сярэдняй школе № 5.
З 1984 па 1985 год — навуковы супрацоўнік філіялу музэю Якуба Коласа (вёска Мікалаеўшчына, Стаўпецкі раён).
З 1988 па 1990 год загадваў літаратурнай часткай лялечнай трупы Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа (Віцебск).
З 1990 сябра Саюзу Пісьменьнікаў СССР.
У 1991 зьехаў у Прагу, каб працаваць на радыё «Свабода». Прыяжджаў на Беларусь у 2006 і 2011 гадох. Цяпер жыве зь сям’ёй у Нью-Ёрку. Мае трох сыноў — Станіслава, Сьветавіта і Славаміра.
Творчы шлях
рэдагавацьУпершыню выступіў у друку ў 1973 годзе ў наваполацкай газэце «Хімік».
У 1989 годзе выдаў зборнік «Кроў на сумётах» і паставіў п’есу-казку «Сьвецяць, сьвецяць зорачкі».
Аўтар кнігі «Крывавы памол» і паэмы «Мяккі знак».
Пераклаў на беларускую мову творы Л. Андрэева «Манумэнт», «Любоў да бліжняга», некаторыя творы польскіх і ўкраінскіх пісьменьнікаў.
У 2001 годзе выйшаў першы альбом зь ягонымі песьнямі «Нефармальны беларус ды іншыя песьні». У 2006-ым другі — «Песьні Лісоўчыкаў».
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Сяржук Сокалаў-Воюш Супрацоўнікі. Радыё «Свабода». Праверана 14 студзеня 2009 г.
Літаратура
рэдагаваць- Соколов-Воюш Сержук // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі (1956—1991). Пэрсанажы і кантэкст. Даведнік / Пад рэд. А. Дзярновіча. — Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — 181 с. ISBN 985-6374-08-1.
- Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — 480с.;іл. с. — ISBN 5-85700-168-4