Юры Гіль

беларускі грамадзкі дзяяч, настаўнік

Ю́ры Пятро́віч Гіль (1942, засьценак Вашунава, Докшыцкі раён Віцебскай вобласьці — 2008, Вільня, Летува) — беларускі грамадзкі дзяяч, заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю.

Юры Пятровіч Гіль
Род дзейнасьці грамадскі дзяяч
Дата нараджэньня 12 сьнежня 1942
Месца нараджэньня засьценак Вашунава, акруга Глыбокае, Генэральная акруга Беларусь, Райхскамісарыят Остлянд, (зараз) Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь)
Дата сьмерці 24 кастрычніка 2008
Месца сьмерці Вільня, Віленскае гарадское самакіраваньне, Віленскі павет, Летува
Месца пахаваньня Параф'янава, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць, Беларусь
Месца вучобы Беларускі дзяржаўны пэдагагічны ўнівэрсытэт імя Максіма Танка (1968)
Прафэсія настаўнік
Месца працы
Пасада заснавальнік Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Віленскага краю.
Сябра ў Беларускі Народны Фронт «Адраджэньне» і ТБМ
Бацька Пятро Гіль
Маці Фэльця Гіль

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1968), працаваў настаўнікам у Докшыцкім раёне. У 1972 року вярнуўся ў Менск, працаваў у арганізацыі «Ведах». У час Перабудовы узначаліў Менскую раённую арганізацыю БНФ «Адраджэньне». Пасьля, пераехаў у Вільню, дзе стварыў Таварыства беларускае мовы імя Ф. Скарыны Віленскага краю, кіраўніком якога заставаўся да канца жыцьця (2008).

Пахаваны ў Параф’янаве (Докшыцкі раён).

Вядомы актыўнай дзейнасьцю па мэмарыялізацыі памяці дзеячоў беларускага адраджэньня, а таксама заснаваньнем Беларускага этнаграфічнага музэю ў Вашунаве (цяпер не існуе).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць