Пётар Мурзёнак
беларускі навуковец, паэт, грамадзкі дзяяч
(Перанакіравана з «Пётра Мурзёнак»)
Пётар Пятро́віч Мурзёнак (нар. 8 траўня 1951, вёска Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларускі навуковец у галіне фізыялёгіі, паэт, грамадзкі дзеяч беларускай дыяспары ў Канадзе. Доктар мэдычных навук (1991).
Пётар Мурзёнак | |
Пётар Пятровіч Мурзёнак | |
Род дзейнасьці | фізыёляг, паэт, грамадзкі дзеяч |
---|---|
Дата нараджэньня | 8 траўня 1951 |
Месца нараджэньня | Дунілавічы, Пастаўскі раён, Віцебская вобласьць, БССР |
Месца вучобы | |
Занятак | фізыёляг, паэт, грамадзкі дзяяч, імуноляг, публіцыст |
Навуковая сфэра | імуналёгія[1][2], паэзія[2] і публіцыстыка[2] |
Месца працы | |
Сябра ў | Згуртаваньне беларусаў Канады |
Узнагароды | |
Біяграфія
рэдагавацьСкончыў Менскі мэдычны інстытут у 1974 годзе. Працаваў загадчыкам аддзелу ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, прафэсарам і загадчыкам катэдры ў Экалягічным унівэрсытэце імя Сахарава. Мае 157 навуковых публікацый. З 1998 году жыве і працуе ў Канадзе. У 2001—2005 гадах быў старшынём Згуртаваньня беларусаў Канады (ЗБК).
Узнагароды
рэдагавацьУзнагароджаны мэдалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[3].