Родны край (1933)
заходнебеларуская газэта орган Таварыства беларускай асьветы (1933—1936, Вільня)
«Родны край» (1 студзеня 1933 — 29 лістапада 1936, Вільня) — заходнебеларуская газэта, орган Таварыства беларускай асьветы. Выдавалася ў Вільні. У 1933 годзе выходзіла 2 разы на тыдзень. з 1934 — раз на тыдзень. Рэдактары: Мікалай Сіняўскі, з 1936 — А. Флёраў. Выдаўцы: С. Кароль, М. Шчасны.
Родны край | |
Тып | газэта |
---|---|
Выдавец |
|
Галоўны рэдактар |
|
Заснаваная | 1933 |
Закрытая | 29 лістапада 1936 |
Палітыка | Таварыства беларускай асьветы |
Мова | беларуская |
Штаб-кватэра | Вільня |
Мела асьветніцкі кірунак, адстойвала правы беларусаў у Польшчы. Зьвяртала ўвагу на патрэбы беларускай асьветы, дзейнасьць беларускага руху за межамі Польшчы. Друкавала гістарычныя матэрыялы. Выдадзена 104 нумары, пасьля чаго выданьне забаронена польскай пракуратурай.
Літаратура
рэдагаваць- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- «Родны край» (1933) // Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (па-летувіску: Lietuvos mokslų akademijos Vrublevskių biblioteka (LMAVB). Žygimantų g. 1, LT-01102 Vilnius)