Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі
князь, беларускі нацыянальны дзяяч
Вінцэ́нт Сьвятапо́лк-Мі́рскі — князь, актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. Сябра Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны ў Вільні. Удзельнік Беларускай канфэрэнцыі ў Вільні ў студзені 1918 году, уваходзіў у прэзыдыюм арганізацыйнага камітэту ў справе яе скліканьня і разам з Іванам Луцкевічам выступіў на ёй з рэфэратам «Школьная справа». Разам з Вацлавам Ластоўскім заснаваў Беларускае дабрачыннае таварыства «Золак», якое ўтрымлівала ў Вільні дзіцячы прытулак і школу.
Вінцэнт Сьвятаполк-Мірскі | |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства і Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны |
---|
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сьвятаполк-Мірскі.
Літаратура
рэдагаваць- Цярэшчанка К. Мой удзел у беларускім руху / Кузьма Цярэшчанка // ARCHE. — 2011. — № 11. — С. 66.