Уладзімер Самойла
Уладзімер Іванавіч Самойла (17 студзеня [ст. ст. 29 студзеня] 1878, Менск — 1941 (?)) — беларускі публіцыст, літаратурны крытык, філёзаф. Псэўданімы: Владак з Казіміроўкі; Наглядчык; Сірыус; Суліма; Sulima; М. Чэмер; Ул. Чэмер; крыптанімы: Н.; С.; В. С.; Вл. С.; Ул. С.; В. С.-а; Ч-мр.; S; S-ик; Ars.[3]
Уладзімер Самойла лац. Uładzimier Samojła | |
Дата нараджэньня | 29 студзеня 1878 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1941[1] |
Месца вучобы | |
Занятак | публіцыст, літаратуразнаўца, літаратурны крытык, філёзаф |
Навуковая сфэра | літаратурная крытыка[2], публіцыстыка[2] і філязофія[2] |
Сябра ў | Беларускае навуковае таварыства (1918) |
Бацька | Іван Самойла[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНавучаньне і пачатак работы
рэдагавацьНавучаўся ў Маскоўскім унівэрсытэце, скончыў Петрагарадзкі ўнівэрсытэт (1916). Удзельнічаў у беларускім літаратурна-грамадзкім руху ў Менску, адзін з заснавальнікаў кніжнага таварыства «Мянчук» (1906). З 1908 супрацоўнічаў у менскіх і віленскіх пэрыядычных выданьнях («Минский курьер», «Наша Ніва»). Пісаў пра асьвету народных мас і неабходнасьць наяўнасьці беларускае школы. Адзін зь першых высока ацаніў літаратурную творчасьць Янкі Купалы. Аўтар артыкулаў, эсэ, прысьвечаных творчасьці расейскіх і замежных пісьменьнікаў. У пачатку 1910-х адыйшоў ад літаратурна-публіцыстычнае дзейнасьці. Узначальваў хімічную лябараторыю ў Менску, быў чальцом гарадзкое думы.
Дзейнасьць у Заходняй Беларусі
рэдагавацьЗ 1918 году жыў у Вільні, выкладаў у гімназіі, працаваў разам з прэсай («Виленская речь», «Виленские новости» ды іншыя). Выступіў з сэрыяй публіцыстычных артыкулаў пра становішча на Віленшчыне, у якіх паказваў імпэрыялістычны характар палітыкі Польшчы; займаўся літаратуразнаўчай працай. У 1923—1927 адзін зь вядучых публіцыстаў заходнебеларускага друку вызваленчага кірунку[5]. У філязофскіх эсэ, нарысах сьцьвярджаў гістарычную заканамернасьць нацыянальна-вызваленчага руху працоўных у Заходняй Беларусі і яго аб’ектыўную непераможанасьць. Пасьля разгрому Беларускай сялянска-работніцкай грамады адышоў ад актыўнага ўдзелу ў грамадзка-палітычным жыцьці. У 1928—1929 выступіў у друку з рэцэнзіямі на выданьні Інбелкульту і Беларускай Акадэміі Навук. У газэтах «Kurier Wileński» і «Przegląd Wileński» апублікаваў артыкулы пра абрады, звычаі, нацыянальную ідэалёгію беларусаў, нацыянальна-вызваленчы рух.
Асноўныя публікацыі 1930-х гадоў (пераважна ў часопісе «Калосьсе») датычылі культуралягічнай тэматыкі, помнікаў старажытнае літаратуры, пытаньняў гісторыі мастацтва, музыкі. Разглядаў творчасьць асобных дзеячоў расейскай і сусьветнай культуры ў кантэксьце задачаў культурнага разьвіцьця Беларусі.
Забойства ўладамі СССР
рэдагавацьАрыштаваны ў 1939 году ў ліку іншых беларускіх дзеячоў. Вывезены органамі НКВД зь Вільні, некаторы час знаходзіўся ў турме ў Беластоку. Паводле аднаго зь вязьняў, які сядзеў зь ім у адной камэры ў беластоцкай турме, «Самойла, беларус, хварэў на страўнік. Быў змучаны частымі допытамі. Седзячы ў камэры, увесь час пісаў. Энкавэдзісты патрабавалі ад яго падрабязнага апісаньня беларускага руху»[6].
Бібліяграфія
рэдагаваць
|
|
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Паводле дырэктара Беларускага дзяржаўнага архіва-музэя літаратуры і мастацтва Ганны Запартыкі, гэты здымак захоўваецца ў фондзе Беларускага музэя Івана Луцкевіча і значыцца ў вопісе як фатаграфія невядомага. На пінжаку маладога чалавека, хутчэй за ўсё, значок выпускніка вышэйшай навучальнай установы, магчыма тэхнічнай, тым часам Уладзімер Самойла ў гэты час (каля 1910 г.) яшчэ ня меў вышэйшай адукацыі. Таксама музэй зьвяртаўся да сваякоў Уладзімера Самойлы, якія пацьвердзілі, што на здымку ня ён.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Uladzìmìr Ìvanavìč Samojla // MAK (пол.)
- ^ а б в Samojla, Uladzìmìr Ìvanavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Самойла Уладзімір Іванавіч. Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 2. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
- ^ Рублеўская Л. Маскарад на фоне гісторыі // СБ. Беларусь сегодня, 28.03.2020 г.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1. С. 218
- ^ Goniec Codzienny, Nr. 38, 02.09.1941
- ^ Кісялёва, Я. Невядомы рукапіс Уладзіміра Самойлы. // Роднае слова : штомесячны навуковы й мэтадычны часопіс. — 1998. — № 1 (121). — С. 189—192.
Літаратура
рэдагаваць
|
|