Белазубка белабрухая
Белазубка белабрухая (Crocidura leucodon) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Белазубка белабрухая | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Белазубка (Crocidura) |
Від | Белазубка белабрухая |
Бінамінальная намэнклятура | |
Crocidura leucodon (Hermann, 1780) | |
Арэал | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьСустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Харватыя, Чэхія, Францыя, Германія, Грэцыя, Вугоршчына, Італія, Ліхтэнштэйн, Люксэмбург, Малдова, Чарнагорыя, Нідэрлянды, Паўночная Македонія, Палестына, Польшча, Румынія, Расія, Сэрбія, Славакія, Славенія, Швайцарыя, Украіна) і заходняй Азіі (Армэнія, Азэрбайджан, Грузія, Іран, Ірак, Ізраіль, Ліван, Сырыя, Турэччына), ад узроўню мора да 2500 м. Зьвязаны з сухімі гарыстымі месцамі пражываньня, такімі як лугі, лясы і прыдарожныя хмызьнякі. На паўночнай ускраіне арэала віду асобіны часта жывуць у садах, падсобных памяшканьнях і гаспадарчых пабудовах.
Вонкавы выгляд
рэдагавацьЯго даўжыня складае 68–87 мм, даўжыня хваста 29–46 мм, маса 6–13 г. Верх цёмна-шэра-карычневы або каштанава-карычневы, ніз белы або шэры. Рэзка акрэсленая лінія падзяляе два колеры па баках. Хвост пакрыты доўгімі, што тырчаць пад прамым вуглом, валасінкамі.
Лад жыцьця
рэдагавацьСілкуецца бесхрыбетнымі. Гэтыя жывёлы пракладваюць тунэлі праз падсцілку лісьця, а таксама пад грудамі хмызьнякоў і камянёў. Максымальная працягласьць жыцьця ў дзікай прыродзе — каля трох гадоў. Максымальная працягласьць жыцьця ў няволі — чатыры гады.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Shenbrot, G.; Hutterer, R.; Kryštufek, B.; Yigit, N.; Mitsainas, G.; Palomo, L. 2021. Crocidura leucodon. The IUCN (анг.)
- Raese, J. 2004. Crocidura leucodon. Animal Diversity Web (анг.)
Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |