Белазубка (Crocidura) — род жывёлаў клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых. Усяго налічваецца амаль 220 відаў.

Белазубка
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
КлясаСысуны (Mammalia)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
НадатрадЛяўразыятэрыі (Laurasiatheria)
АтрадМошкаедныя (Eulipotyphla)
СямействаЗямлярыйкавыя (Soricidae)
РодБелазубка
Бінамінальная намэнклятура
Crocidura Wagler, 1832

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі, Азіі, Афрыкі. Яны насяляюць розныя асяроддзя пражываньня, такія як лясы і лугі, а таксама палі і, часам, будынкі.

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Яго даўжыня складае 4–18 см, даўжыня хваста 4–11 см, маса 3–65 г. Валасяны полаг густы і шаўкавісты. Верх карычневы, шэры або чорны, ніз светлы. Хвост доўгі. Кіпцюры кароткія. 28 зубоў белага колеру.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Сілкуецца бесхрыбетнымі (напрыклад, вусякамі і дажджавымі чарвякамі) і характарызуюцца высокай хуткасьцю мэтабалізму. Штодня яны ўжываюць у ежу практычна вагу ўласнага цела. Яны вельмі пладавітыя; ад двух да дзесяці маладых жывёл нараджаецца адзін ці некалькі разоў на год пасля пэрыяду цяжарнасьці каля трох-чатырох тыдняў.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  • Ronald M. Nowak: Walker's Mammals of the World. The Johns Hopkins University Press, 1999, ISBN 0-8018-5789-9.  (анг.)