Барбара Радзівіл (Завіша)

Завіша
(Перанакіравана з «Барбара Завіша»)

Барба́ра Радзіві́л (у дзявоцтве Заві́ша; 3 сьнежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадзкая і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.

Барбара Завіша
Б. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.
Б. Радзівіл. Невядомы мастак, XVIII ст.

Герб «Лебедзь»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 3 сьнежня 1690
Памерла 15 лютага 1770
Род Завішы
Бацькі Крыштап Станіслаў Завіша
Тэрэза з Тышкевічаў[d]
Муж Мікалай Фаўстын Радзівіл
Дзеці Удальрык Крыштап, Альбрэхт, Юры, Станіслаў
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў гербу «Лебедзь», дачка Крыштапа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.

У часы бескаралеўя ў 1733 была адной з ініцыятараў стварэньня канфэдэрацыі Наваградзкага ваяводзтва, скіраванай супраць кандыдата на сталец Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расейскім імпэратарскім двары.

Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў. Сачыла за абраньнем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Наваградзкім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідзкім сойміках[1].

Выйшла замуж 4 сьнежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Ўдальрыка Крыштапа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.

  1. ^ Мацук А. Радзівіл Барбара // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 384.

Літаратура

рэдагаваць