Балоча
Бало́ча[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавету.
Балоча | |
трансьліт. Baloča | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Пухавіцкі |
Сельсавет: | Пухавіцкі |
Насельніцтва: | 28 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1713 |
СААТА: | 6244852005 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°32′43″ пн. ш. 28°25′4″ у. д. / 53.54528° пн. ш. 28.41778° у. д.Каардынаты: 53°32′43″ пн. ш. 28°25′4″ у. д. / 53.54528° пн. ш. 28.41778° у. д. |
± Балоча |
Знаходзіцца за 18 км на ўсход ад раённага цэнтру, 18 км ад чыгуначнай станцыі Пухавічы на лініі Менск-Асіповічы, каля ракі Балачанка.
Гісторыя
рэдагавацьСьвіслацкі ўдзел вылучыўся са складу Менскага княства. Мяжа Сьвіслацкага ўдзелу з уласна Менскім ўдзелам праходзіла па ўмоўнай лініі вёскі Суцін — Арэшкавічы — Балоча. Па пісьмовых крыніцах сярэдзіны XVI ст. вядома як шляхецкае ўладаньне ў Менскім павеце ВКЛ.
Пасьля далучэньня да Расейскай імпэрыі ў 1793 годзе ў Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. За час вайны была два разы спаленая.
Да 29 чэрвеня 2006 году вёска ўваходзіла ў склад Чырвонакастрычніцкага сельсавету[2].
Насельніцтва
рэдагаваць- пачатак XX ст. — 30 двароў, 209 жыхароў. У маёнтку Балоча — 1 двор, 69 жыхароў
- 1917 год — 41 двор, 244 жыхары. У маёнтку Балоча — 1 двор, 53 жыхары
- 2002 год — 17 двароў, 37 жыхароў
- 2009 год — 28 чалавек[3]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ^ Решение Минского областного Совета депутатов от 29 июня 2006 г. №222 «Об упразднении Горелецкого, Краснооктябрьского, Селецкого, Сергеевичского сельсоветов и изменении границ Новоселковского, Пуховичского, Ветеревичского сельсоветов и Правдинского поссовета Пуховичского района» (рас.)
- ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі