Арэшкавічы (Пухавіцкі раён)

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі

Арэ́шкавічы[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Блускага сельсавету.

Арэшкавічы
трансьліт. Areškavičy
Першыя згадкі: 1560
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Пухавіцкі
Сельсавет: Блускі
Насельніцтва: 184 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1713
Паштовы індэкс: 222819
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°23′49″ пн. ш. 28°22′5″ у. д. / 53.39694° пн. ш. 28.36806° у. д. / 53.39694; 28.36806Каардынаты: 53°23′49″ пн. ш. 28°22′5″ у. д. / 53.39694° пн. ш. 28.36806° у. д. / 53.39694; 28.36806
Арэшкавічы на мапе Беларусі ±
Арэшкавічы
Арэшкавічы
Арэшкавічы
Арэшкавічы
Арэшкавічы
Арэшкавічы

Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад раённага цэнтру, 3 км ад чыгуначнай станцыі Талька на лініі Менск-Асіповічы на р. Сьвіслач.

Гісторыя

рэдагаваць

Селішча-1 Селішча-1 у вёсцы насупраць былой школы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, на ўсход ад мосту праз раку. Выявіла і дасьледавала 40 м² у 2002 годзе А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзена кругавая кераміка 10-15 ст., каменны тачыльны брусок, гліняны грузік, фаянсавая люлька, гліняная фігурка, пакрытая карычневай эмальлю, жалезны каваны цьвік. Да бронзавага веку адносяцца абломкі крэмню і фрагмэнты ляпнога арнамэнтаванага посуду.

Селішча-2 Селішча-2 у вёсцы, на 1-й надпоймавай тэрасе левага берага р. Сьвіслач, зьлева ад дарогі ў в. Малінаўка. Выявіла і дасьледавала 12 м² у 2002 годзе А. У. Ільюцік. Культурны пласт 0,4 м. Знойдзена кругавая непаліваная і паліваная кераміка, тэракотавая кафля з расьлінным арнамэнтам, шкляны посуд з пацінай, аконнае круглае шкло з загнутым краем, каваныя цьвікі, медны гузік. Датуецца 13-18 ст.

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Арэшкавічы успамінаюцца пад 1560 годам у інвэнтары Сьвіслачы.[2] Населены пункт уваходзіў у склад Менскага павету Менскае ваяводзтва.

На пачатку XX ст. у Пухавіцкай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасьля рэвалюцыі створана працоўная школа 1-ай ступені. У 1922 годзе навучалася 50 хлопчыкаў і 13 дзяўчынак. У пачатку 1930-ых гг. створаны калгас «Арэшкавічы», працавала кузьня.

Да 30 кастрычніка 2009 году вёска ўваходзіла ў склад Талькаўскага сельсавету[3].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • 1897 год — 76 двароў, душ м.п. — 234, душ ж.п. — 267[4]
  • пачатак XX ст. — 90 двароў, 572 жыхары
  • 1917 год — 114 двароў, 661 жыхар
  • 1969 год — 82 двары, 205 жыхароў
  • 2002 год — 84 двары, 233 жыхары
  • 2009 год — 184 чалавекі[5]
  • Язэп Жыновіч (1907—1974) — музыкант-цымбаліст, дырыжор, кампазытар і пэдагог, народны артыст БССР (1955) і СССР (1968), прафэсар, ляўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР

Славутасьці

рэдагаваць
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
  2. ^ http://talka.info/?page_id=270 Архівавана 22 сакавіка 2016.
  3. ^ Пастанова Менскага абласнога савета дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Аб змяненьні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» Архівавана 11 лістапада 2013. (рас.)
  4. ^ Буйныя населеныя пункты Пухавіцкага раёну (паводле перапісу 1897 г.)(недаступная спасылка)
  5. ^ Вынікі перапісу 2009 году ў Беларусі