Багдан Сапега
Багдан Сапега[a] (да 1450 — па 1512) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар гаспадарскі (1471—1488).
![]() Багдан Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | да 1450 |
Памёр | па 1512 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Сямён Сапіга Настасься Паўшанка |
Жонка | Фядора з Друцкіх-Сакалінскіх |
Дзеці | Іван, Януш, Фёдар, Багдана, Ганна |
Заснавальнік чарэйска-ружанскай лініі роду Сапегаў[1]. Праз шлюб (1475) атрымаў маёнткі Чарэю, Белую, Тухачова, Лемніцу, Сар’ю, Грэзань. Таксама набыў шмат маёнткаў за ўласныя грошы, у выніку абмену з братам Іванам атрымаў Ельню — заклаўшы гэтымі набыткамі ядро сапегаўскіх лятыфундыяў.
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Сапегаў гербу «Ліс», старэйшы сын Сямёна, пісара гаспадарскага, і Настасьсі Паўшанкі. Меў брата Івана, заснавальніка коданскай лініі роду.
У 1471—1488 быў пісарам гаспадарскім у вялікага князя Казімера, у 1494—1500 намесьнікам і дзяржаўцам мцэнскім і любецкім, пазьней акольнічым смаленскім, з 1503 намесьнікам высакадворскім.
Выконваў дыпляматычную службу ў складзе пасольстваў у Маскву (1504, 1507). Другое пасольства, якое адбывалася ў таварыстве Яна Радзівіла і ставіла на мэту паведаміць Васілю III пра зьмены на літоўскім стальцы, а таксама дабіцца вяртаньня страчаных тэрыторыяў і вызваленьняў палонных, скончылася затрыманьнем і зьняволеньнем як закладніка за сям’ю Міхала Глінскага[2]. Вызвалены ў 1508 у выніку заступніцтва вялікага князя Жыгімонта Старога.
У 1475 ажаніўся з князёўнай Фядорай Друцкай-Сакалінскай. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Іван (каля 1480 — 1546), маршалак гаспадарскі і ваявода віцебскі
- Януш (пам. 1529/1531), дваранін гаспадарскі
- Фёдар (пам. да 1534), дваранін гаспадарскі
- Багдана, 1-ы муж князь Раман Друцкі-Любецкі, 2-гі муж маршалак гаспадарскі Ян Статкевіч
- Ганна, 1-ы муж канюшы дворскі Якуб Кунцэвіч, 2-гі муж Алехна Скарута
ЗаўвагіРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 546.
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 547.
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Багдан Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў