Бабінец (Берасьцейская вобласьць)

вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Бабі́нец[3]вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сухопальскага сельсавету. Знаходзіцца за 37 км на паўночны захад ад Пружанаў, 49 км ад чыгуначнай станцыі Аранчыцы на лініі БаранавічыБерасьце. Насельніцтва на 2012 год — 5 жыхароў, 4 двары.

Бабінец
трансьліт. Babiniec
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пружанскі
Сельсавет: Сухопальскі
Насельніцтва
колькасьць: 5 чал. (2012)[1]
колькасьць двароў: 4
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1632
Паштовы індэкс: 225162[2]
СААТА: 1256865004
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°39′52″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 52.66444° пн. ш. 24.03333° у. д. / 52.66444; 24.03333Каардынаты: 52°39′52″ пн. ш. 24°2′0″ у. д. / 52.66444° пн. ш. 24.03333° у. д. / 52.66444; 24.03333
Бабінец на мапе Беларусі ±
Бабінец
Бабінец
Бабінец
Бабінец
Бабінец
Бабінец

Паводле паданьня, на месцы вёскі жыў аднаасобнік. Калі занямог, паклікаў сваіх трох сыноў і запавядаў падзяліць зямлю між імі пароўну. Калі ягоная жонка спыталася: «А мне што?» — гаспадар адказаў: «А бабе ніц». Гэтак і зьявіўся назоў Бабінец[4].

Паводле іншае вэрсіі, назва паходзіць ад павітухі, якая «бабіла» — прымала роды[5][6].

Мінуўшчына

рэдагаваць

За расейскім часам — у Белавеска-Аляксандраўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[7]. На пачатку XX стагодзьдзя 75 жыхароў.

За польскім часам — асада ў гміне Крыжы Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва[8].

Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у Шарашоўскім, з 17 сьнежня 1956 — у Пружанскім раёнах Берасьцейскай вобласьці.

Да 2006 року вёска ўваходзіла ў склад Роўбіцкага сельсавету. Рашэньнем Берасьцейскага абласнога савету дэпутатаў №261 7 верасьня 2006 року сельсавет скасаваны, яго вёскі ўлучаныя ў склад Сухопальскага сельсавету[9].

Насельніцтва

рэдагаваць
  • XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 75 жыхароў; 1970 год — 32 жыхары (перапіс); 1999 год — 7 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2003 год — 7 жыхароў, 5 двароў; 2005 год — 7 жыхароў, 5 двароў[10]; 2010 год — 4 жыхары; 2012 год — 5 жыхароў, 4 двары[1]

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

У вёсцы жыла ўнікальная калёнія буслоў: 22 бусьліныя сям’і пры чатырох жылых хатах. На трох таполях разьмяшчаліся адпаведна 10, 8 і 6 бусьлянак[11]. У 2002 року адну з таполяў паваліў ураган, у выніку чаго больш за два дзясяткі бусьлянятаў загінулі[12]. Дзякуючы актывістам «Аховы птушак Беларусі» наступнай вясной былі збудаваныя 12 плятформаў для гнездаваньня[13], аднак такая вялікая колькасьць буслоў тут болей ня селіцца.

Транспарт

рэдагаваць

Аўтамабільная дарога Н532 РоўбіцкПрыкалесьПапялёва[14].

  1. ^ а б Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
  2. ^ Алфавитный список улиц по Бабинец (рас.) Пружанский район. БелпоштаПраверана 23 студзеня 2012 г.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 253
  4. ^ Аляксей Ганчук. (22 ліпеня 2010) Пусьцеюць бусьлянкі. Няўжо назаўсёды? Родам зь вёскі. Народная трыбунаПраверана 23 студзеня 2012 г.
  5. ^ Натальля Пракаповіч. Загадкавыя імёны зямлі Пружанскай // Газета для вас. — 2009. — № 719.
  6. ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 13 сакавіка 2013. — № 20 (9565). — С. 6.
  7. ^ Babińce (1) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 61
  8. ^ Osietnica, вёска. Radzima.net. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  9. ^ Решение Брестского областного Совета депутатов от 07.09.2006 N 261 «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Пружанского района Брестской области» (рас.). Банк законов. Праверана 17 сакавіка 2013 г.
  10. ^ Бабінец // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 491
  11. ^ Андрэй Абрамчук, Ірэнэўш Калуга, Андрэй Бакатэй. Ахова белага бусла ў Беларусі, Польшчы і на Ўкраіне. — Львоў — Седльцэ — Брэст: 2010. — С. 6. — ISBN 978-83-60647-14-1
  12. ^ Анатоль Кляшчук. Астравок памяці. Звязда.
  13. ^ Сяргей Куркач. Вясну ў Беларусі адкрылі кнігаўкі, берасьцянкі і буслы // Звязда. — 22 красавіка 2003. — № 99 (24783).
  14. ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Спэцпраект «Зона». Валер ЛеванеўскіПраверана 18 сакавіка 2013 г.

Літаратура

рэдагаваць