Щ
Щ | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||||||||
Кірыліца | |||||||||||||
А | Б | В | Г | Ґ | Д | Ђ | |||||||
Ѓ | Е | Ё | Є | Ж | Ѕ | З | |||||||
И | І | Ї | Й | Ј | К | Л | |||||||
Љ | М | Н | Њ | О | П | Р | |||||||
С | Т | Ћ | Ќ | У | Ў | Ф | |||||||
Х | Ц | Ч | Џ | Ш | Щ | Ъ | |||||||
Ы | Ь | Э | Ю | Я | |||||||||
Архаічныя літары кірыліцы | |||||||||||||
Ꙁ | Ꙃ | Ꙅ | Ꙇ | Ꙉ | Ҁ | Ѻ | |||||||
Ѹ | Ꙋ | Ѡ | Ѽ | Ꙍ | Ѿ | Ꙏ | |||||||
Ѣ | Ꙑ | Ꙓ | Ꙕ | Ꙗ | Ѥ | Ѧ | |||||||
Ꙙ | Ѫ | Ꙛ | Ѩ | Ꙝ | Ѭ | Ѯ | |||||||
Ѱ | Ѳ | Ѵ | Ѷ | Ꙟ | Ꙡ | Ꙣ | |||||||
Ꙥ | Ꙧ | Ꙩ | Ꙫ | Ꙭ | ꙮ | Ꚙ | |||||||
Ꚛ |
Щ, щ (назва: ща) — літара некаторых славянскіх кірылічных альфабэтаў: 27-я ў расейскім (літаратурным вымаўленьнем лічыцца мяккае [шь]), 26-я ў баўгарскім (вымаўляецца як [шт]) і 30-я ва ўкраінскім (вымаўляецца як цьвердае (падобнае на беларускае) [шч], або на ўсходзе й сярэдзіне Ўкраіны [шь]); выкарыстоўваецца таксама ў пісьмовасьцях некаторых неславянскіх народаў. У беларускім альфабэце адсутнічае. У кірыліцы звычайна лічыцца 25-ай паводле парадку (калі гаворка ідзе пра стараславянскую азбуку, дзе Щ прынята ставіць перад Ц) ці 28-ай (у царкоўнаславянскай азбуцы, дзе, як і ў расейскай, стаіць пасьля Ш), выглядае як і лікавага значэньня ня мае; у глаголіцы паводле ліку 26-ы, выглядае як
і мае лікавае значэньне 800.
Лічбавае значэньнеРэдагаваць
У стараславянскай і царкоўнаславянскай мовах Щ ня мае лікавага значэньня.