Прастакутнік
геамэтрычная фігура
Прастаку́тнік[1][2][3] (прамавугольнік) — чатырохкутнік, у якога ўсё куты простыя, г. зн. роўныя 90°.
Уласьцівасьці
рэдагаваць- Ускосьніцы (дыяганалі) прастакутніка роўныя.
- Прастакутнік зьяўляецца паралелаграмам — ягоны процілеглыя бакі раўналежныя.
- Бакі прастакутніка зьяўляюцца адначасова ягонымі вышынямі.
- Квадрат ускосьніцы прастакутніка роўныя суме квадратаў двух ягоных не процілеглых бакоў (паводле тэарэмы Пітагора).
- Прастакутнік, які адначасова зьяўляецца і ромбам (у якога ўсе бакі роўныя) — гэта квадрат.
Плошча прастакутніка
рэдагавацьВелічыня плошчы прастакутніка роўная памнажэньню шырыні прастакутніка на ягоную вышыню:
- дзе — бакі прастакутніка
Пэрымэтар прастакутніка
рэдагавацьПэрымэтар прастакутніка роўны падвоенай суме даўжынь ягонае шырыні і вышыні.
- дзе — бакі прастакутніка
Прыкметы
рэдагаваць- Чатырохкутнік зьяўляецца прастакутнікам, калі выконваецца прынамсі адна з умоваў:
- Усе куты чатырохкутніка простыя
- Ускосьніцы паралелаграма роўныя
- Чатырохкутнік зьяўляецца квадратам.
- Квадрат ускосьніцы роўны суме квадратаў супрацьлеглых бакоў.
Бакі і дыяганалі
рэдагаваць- Даўжынёй прастакутніка завуць даўжыню даўжэйшае пары ягоных бакоў, а шырынёй — даўжыню карацейшае пары бакоў.
- Даўжыня ўскосьніцы прастакутніка вылічаецца па тэарэме Пітагора і роўная квадратоваму кораню з сумы квадратаў даўжыні і шырыні.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Тэрміналагічны слоўнік па вышэйшай матэматыцы для ВНУ / Т. Сухая, Р. Еўдакімава, В. Траццякевіч, Н. Гудзень. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. С. 67, 144
- ^ Простакутнік(недаступная спасылка) // Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925. Факсімільнае выданьне: Менск: Народная асвета, 1993. ISBN 5-341-00918-5
- ^ Руска-беларускі фізічны слоўнік / Уклад. Самайлюковіч У., Пазняк У., Сабалеўскі А. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. С. 188
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьПрастакутнік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў