Італьянская мова
- Запыт «Італійская мова» перанакіроўваецца сюды. Пра галіну моваў у складзе індаэўрапейскае сям'і глядзіце артыкул «Італійскія мовы».
Італья́нская мова — адна з раманскіх моваў індаэўрапейскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Італіі, Сан-Марына, Ватыкану (побач з лацінскай), Швайцарыі (побач зь нямецкай, францускай і рэтараманскай), а таксама некаторых прылеглых рэгіёнаў Славеніі і Харватыі, дзе ёсьць італьянскія мяншыні. Карыстаецца лацінскім пісьмом.
Італьянская | |
Italiano | |
Ужываецца ў | Італіі і 29 іншых краінах |
---|---|
Рэгіён | Заходняя Эўропа |
Колькасьць карыстальнікаў | 70 млн. |
Клясыфікацыя | Індаэўрапейская Раманскія |
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Італіі, Швайцарыі, Сан-Марына, Ватыкане, Эўрапейскім Зьвязе, рэгіёнах Славеніі і Харватыі |
Рэгулюецца | Accademia della Crusca |
Статус: | 1 дзяржаўная[d] |
Пісьмо | італьянскі альфабэт[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | it |
ISO 639-2(Б) | ita |
ISO 639-2(Т) | ita |
ISO 639-3 | ita |
SIL | ITA |
На італьянскай мове гаворыць каля 70 млн чалавек, большасьць якіх жыве ў Італіі. Літаратурная мова заснаваная галоўным чынам на тасканскіх дыялектах і ўяўляе сабой нешта паміж паўднёвымі дыялектамі і паўночнымі галісыйска-раманскімі.
Да прызнаных дыялектаў італьянскай мовы належаць тасканскі, п’емонцкі, сардынскі, абруцкі, апульскі, ляцыйскі, умбрыйскі, маркіджанскі, чыкалянска-рыятонска-акуальскі, маліскі і іншыя. Акрамя гэтага, можна казаць пра дыялект у дачыненьні да гаворкі кожнага гораду.
Гісторыя
рэдагавацьІтальянская мова ўзьнікла ў працэсе паступовага разьвіцьця гутарковай (вульгарнай) лаціны. Першыя тэксты, якія былі названыя італьянскамоўнымі, адносяцца да 9 стагодзьдзя. Упершыню італьянская мова была фармалізаваная ў 14 стагодзьдзі ў працах Дантэ Аліг'еры, які зьмяшаў паўднёваітальянскія дыялекты з сваёй роднай тасканскай гаворкай.
Італьянскі альфабэт
рэдагавацьA | a | /a/ |
B | bi | /б/ |
C | ci (/чы/) | /к/ ці /ч/ |
D | di | /д/ |
E | è,é | /э/ |
F | effe | /ф/ |
G | gi (/джы/) | /ґ/ ці /дж/ |
H | acca | не вымаўляецца |
I | i | /i/ ці /й/ |
J | i lunga | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
K | kappa | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
L | elle | /л/ |
M | emme | /м/ |
N | enne | /н/ |
O | ò,ó | /o/ |
P | pi | /п/ |
Q | qu | /к/ |
R | erre | /р/ |
S | esse | /с/ ці /з/ |
T | ti | /т/ |
U | u | /у/ |
V | vu (vi) | /в/ |
W | doppia vu | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
X | ics | /кс/ |
Y | ipsilon | выкарыстоўваецца толькі ў запазычаньнях |
Z | zeta | /ц/ ці /дз/ |
Глядзіце таксама
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вікіпэдыя мае вэрсію італьянскай мовай |
У Вікікнігах можна знайсьці дадатковыя матэрыялы па тэме артыкула: |