Аляксандраўка (Берасьцейская вобласьць)
Алякса́ндраўка[3] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Аляксандраўка ўваходзіць у склад Шчарчоўскага сельсавету. Знаходзіцца за 35 км на паўднёвы захад ад Пружанаў, 18 км ад чыгуначнай станцыі Тэўлі на лініі Баранавічы — Берасьце. Насельніцтва на 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1].
Аляксандраўка | |
трансьліт. Aliaksandraŭka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Пружанскі |
Сельсавет: | Шчарчоўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 22 чал. (2012)[1] |
колькасьць двароў: | 13 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1632 |
Паштовы індэкс: | 225173[2] |
СААТА: | 1256889001 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°27′36″ пн. ш. 24°12′50″ у. д. / 52.46° пн. ш. 24.21389° у. д.Каардынаты: 52°27′36″ пн. ш. 24°12′50″ у. д. / 52.46° пн. ш. 24.21389° у. д. |
± Аляксандраўка |
Этымалёгія назвы
рэдагавацьПаводле пружанскай гісторыка і краязнаўцы Веры Церахавай, назва вёскі паходзіць ад імя Аляксандар, які меў на гэтым месцы ва ўладаньні двор[4].
Мінуўшчына
рэдагавацьЗа расейскім часам — у Старуноўскай воласьці (паводле іншых зьвестак — у Гарадзечанскай[5]) Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні, 452 дзесяціны разам з асадамі Кавалеўшчына і Падалесьсе[6]. На пачатку XX стагодзьдзя 161 жыхар.
За міжваеннай Польшчай — у гміне Гарадзечна Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[7]. У 1921 року 103 жыхары, 25 двароў.
Зь верасьня 1939 року ў складзе БССР, з 15 студзеня 1940 у складзе Пружанскага раёну Берасьцейскай вобласьці. У 1942 року нацысты спалілі вёску; моладзь вывезеная на прымусовыя працы ў Нямеччыну, астатнія жыхары пераселеныя ў Паддубна[8].
Па вайне вёска адноўленая.
Насельніцтва
рэдагаваць- XX стагодзьдзе: пачатак стагодзьдзя — 161 жыхар; 1921 год — 103 жыхары, 25 двароў; 1959 год — 153 жыхары (перапіс); 1970 год — 123 жыхары; 1999 год — 40 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2003 год — 33 жыхары, 17 двароў; 2005 год — 33 жыхароў, 18 двароў[5]; 2010 год — 20 жыхароў; 2012 год — 22 жыхары, 13 двароў[1]
Транспарт
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Інфармацыя пра выкананьне нарматываў сацыяльных стандартаў у галіне транспартнага абслугоўваньня на 01.07.2012 г. Аўтобусны парк №11 г. Пружаны
- ^ Алфавитный список улиц по Александровка (рас.) Пружанский район. Белпошта. Праверана 28 кастрычніка 2011 г.
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 257
- ^ Вера Церахава. Паселішчы роднага краю // Раённыя будні. — 6 сакавіка 2013. — № 18 (9563). — С. 4.
- ^ а б Аляксандраўка // Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 4. Кн. 2. — Менск, 2007. — С. 489
- ^ Aleksandrówka (4) // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 1: Abablewo — Januszowo. — Warszawa, 1900. — S. 16
- ^ Aleksandrówka, вёска. Radzima.net. Праверана 10 красавіка 2012 г.
- ^ Ганна Хадаровіч. 60 зім мінула, а ім цёпла разам // Раённыя будні. — 2 лютага 2010.
- ^ Решение Брестского областного исполнительного комитета от 22 декабря 2007 г. №1094 «Об утверждении перечня местных автомобильных дорог Брестской области» (рас.) Банк законаў Праверана 11 студзеня 2012 г.
Літаратура
рэдагаваць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2007. — 608 с.: іл. ISBN 978-985-11-0388-7.