Ябланец (футбольны клюб)

чэскі футбольны клюб
(Перанакіравана з «Баўміт Ябланец»)

«Ябланец» (па-чэску: Jablonec) — чэскі футбольны клюб з гораду Ябланцу. Заснаваны ў 1945 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Чэхіі (1998, 2013). Хатнія матчы ладзіць на стадыёне Стршэльніцы.

Ябланец
Поўная назва Fotbalový Klub Jablonec, a.s.
Заснаваны 1945
Горад Ябланец, Чэхія
Стадыён Стршэльніцы
Умяшчальнасьць: 6108
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2023—2024 11 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fkjablonec.cz (чэс.)

Гісторыя

рэдагаваць

Не зважаючы на тое, што «Ябланец» быў створаны адразу па Другой сусьветнай вайне, але свой першы сэзон у найвышэйшай лізе Чэхаславаччыны клюб правёў толькі ў сэзоне 1974—1975 гадоў. Тым ня менш, дружына здолела пратрымацца ў элітным дывізіёне толькі два гады, пакінуўшы Першую лігу ў 1976 годзе. Ужо пасьля падзелу краіны на Чэхію і Славаччыну, «Ябланец» перамог у першынстве Другой лігі Чэхіі сэзону 1993—1994 гадоў, чым забясьпечыў прасоўваньне ў Першую лігу[1]. Ужо ў 1996 і 1997 гадах гульцы здабылі бронзавыя мэдалі айчыннага першынства.

У 1997 годзе «Ябланец» дэбютаваў у Кубку УЭФА, дзе ў першым кваліфікацыйным раўндзе двойчы з буйным лікам перагулялі азэрбайджанскі «Карабах», але ў двубоі саступілі швэдзкаму «Эрэбру», пры гэтым два разы згуляўшы зь імі ўнічыю. У тым жа сэзоне клюб стаў пераможцам Кубка Чэхіі, забясьпечыўшы сабе яшчэ адзін сэзон эўрапейскага футболу, але гэтым разам у Кубку ўладальнікаў кубкаў, дзе саступілі кіпрскаму «Апалёну». У 2007 годзе «Ябланец» прасунуўся да фіналу айчыннага кубка, але саступіў у ім праскай «Спарце». У чэмпіянаце ж посьпехам можна лічыць срэбныя мэдалі сэзону 2009—2010 гадоў і бронзавыя ў сэзоне 2010—2011 гадоў. Пры гэтым у апошнім з памянёных сэзонах нападнік «Ябланцу» Давід Лафата з 19 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэскага першынства. У наступным сэзоне Лафата пераўзышоў свой паказьнік, здабыўшы 25 галоў, зноў стаўшы найлепшым у сьпісе галеадораў. У сэзоне 2012—2013 гадоў нападнік зноў стаў найлепшым, але другую палову сэзону ўжо скончыў у праскай «Спарце». У 2015 годзе клюб быў пераназваны ў «Ябланец», пазбавіўшыся ад колішняй назвы «Баўміт». У сэзоне 2017—2018 гадоў клюб ў восьмы раз дакрочыў да фіналу Кубка Чэхіі, але зьведаў паразу ад праскай «Славіі», прагуляўшы зь лікам 1:3. У тым жа сэзоне каманда заняла 3-е месца ў айчынным чэмпіянаце і чарговы раз трапіла ў эўракубкі.

Актуальны на 21 ліпеня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1   Бр Ян Гануш 1988
2   Аб Айдэрсан Уртада 1995
4   Аб Неманья Тэкіяшкі (капітан) 1997
5   Аб Давід Штэпанэк 1997
6   ПА Міхал Бэран 2000
7   ПА Вахтанг Чантурышвілі 1993
8   ПА Дуду Нардыні 1997
10   Нап Б’янвэню Канакімана 1999
11   ПА Ян Фортэлны 1999
14   Аб Даніел Соўчак 1998
18   Аб Марцін Цэдыдла 2001
19   Нап Ян Храмаста 1990
21   ПА Мацей Полідар (ар. Спарта) 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
22   Аб Якуб Мартынэц 1998
24   Нап Давід Пушкач 1993
25   ПА Сэбастыян Нэбыла 2002
26   ПА Домінік Голі 2003
27   Аб Адрыян Славік 1999
28   Бр Вілем Фэндрых 1991
32   Нап Олівэр Вэліх 2001
33   Бр Альбэрт Котлін 2005
36   Нап Томаш Сханэлец (ар. Спарта) 2002
37   Нап Матаўш Круліх 2005
77   ПА Алексіс Алеге 1996
95   Нап Міхал Чэрняк 2003
  Бр Войцех Мышка 2004
  1. ^ Jeřábek, Luboš (2007). «Český a československý fotbal — lexikon osobností a klubů». Prague, Czech Republic: Grada Publishing. — С. 74. — ISBN 978-80-247-1656-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць