Ірына Ганецкая
Іры́на Ўладзі́мераўна Гане́цкая (нар. 22 верасьня 1961, Маладэчна) — беларускі гісторык і археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1993).
Ірына Ганецкая лац. Iryna Hanieckaja | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1961 (63 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | Маладэчна, БССР, СССР |
Месца вучобы | Менскі дзяржаўны пэдагагічны інстытут (1984) |
Занятак | гісторык, археоляг, мовазнаўка, прафэсарка ўнівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя і археалогія |
Месца працы | Інстытут гісторыі НАН Беларусі |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук[d] |
Біяграфія
рэдагавацьНарадзілася ў месьце Маладэчне. Скончыла гістарычны факультэт Менскага дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту (1984), асьпірантуру Інстытуту гісторыі НАН Беларусі (1989). Працуе старэйшым навуковым супрацоўнікам аддзелу археалёгіі сярэднявечнага пэрыяду Інстытуту гісторыі НАН Беларусі.
У час пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў, гвалту і беззаконьня 8 студзеня 2021 году затрымлівалася супрацоўнікамі сілавых структураў рэжыму Лукашэнкі каля ўласнага дома разам з суседзямі, зь якімі размаўляла. Па трох днях затрыманьня, 11 студзеня судзьдзя Першамайскага раёну Максім Трусевіч выпісаў штраф у 30 базавых велічыняў — 870 рублёў[1].
Навуковая дзейнасьць
рэдагавацьЗаймаецца археалёгіяй пэрыяду XI—XVIII стагодзьдзяў (места, замак, помнікі архітэктуры, керамічныя вырабы), вывучае гісторыю культуры XI—XIII стагодзьдзяў. Аўтар манаграфіі, навуковых артыкулаў пра Глускі замак. Уваходзіла ў рэдакцыйную калегію 1-га сшытку 5 тома Беларускага гістарычнага агляду. Навуковы рэдактар IV тома «Археалёгіі Беларусі» (Менск, 2001) (разам з В. Ляўко і Ю. Заяцам).
Асноўныя працы
рэдагаваць- Ганецкая І., Здановіч Н., Трусаў А. Вытокі беларускага фаянсу // Мастацтва Беларусі. 1988. № 6. С. 58—61.
- Ганецкая І. Тонкае пачуццё матэрыялу і формы // Мастацтва Беларусі. 1989. № 7. С. 70—71,
- Ганецкая І., Здановіч Н. Дэкаратыўная кераміка // Час, помнікі, людзі: Тэзысы дакладаў міжнароднай канферэнцыі. — Менск, 1993.
- Маёліка на Беларусі ў XI—XVIII стст. — Менск: Навука і тэхніка, 1995. — 120 с. ІSВN 5-343-01566-2.
- Ганецкая І, Марзалюк І. Магілёў у ХІІ—ХVIII ст. Беларускі гістарычны агляд. Том 5, Сшытак 1 (8), чэрвень 1998.
- Ганецкая, I. Крыніцы па гісторыі беларускіх замкаў: 16 век / I. Ганецкая // Беларускі гістарычны часопіс. — 2003. — № 9. — С. 17—24.
- Вяргей В., Ганецкая І., Гурын М. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Трэці том. — Менск: ВП «Экаперспектыва», 2004.
- Ганецкая І. Глускі замак: Гісторыя аднаго помнiка // Глуская панорама. № 9—10 (11—12) ліпень 2007 г.
- Вяргей В., Ганецкая І., Гурын М. Гісторыя Беларусі (у шасці тамах) Другі том. — Менск: ВП «Экаперспектыва», 2008.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Слыннага гісторыка Ірэну Ганецкую пратрымалі тры дні на Акрэсціна, Наша Ніва, 11 студзеня 2021 г.