Родная прырода

навукова-папулярны ілюстраваны часопіс Беларусі

«Родная прырода» — навукова-папулярны ілюстраваны часопіс Беларусі, заснаваны ў студзені 1972 году ў якасьці інфармацыйна-мэтадычнага бюлетэня.

«Родная прырода»
Тэматыка прырода
Пэрыядычнасьць кожныя 2 месяцы
Краіна Беларусь
Адрас Менск, Савецкі раён, вул. Б. Хмяльніцкага, д. 10а
Заснавальнік Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі
Выдавец Выдавецкі дом «Зьвязда»
Галоўны рэдактар Вераніка Коласава
Дата заснаваньня 1972 (51 год таму)
Мова беларуская і расейская
Наклад 1281 асобнік (№ 2, 2020 г.)
Афіцыйны сайт zviazda.by/be/edition/
rodnaya-pryroda

Ад пачатку выдаваўся па-беларуску аднойчы на 2 месяцы. У 1977 годзе стаў часопісам. Асьвятляў справы аховы прыроды, узаеміны чалавека і навакольля, выкананьне дзяржаўных экалягічных праграмаў і традыцыі экалягічнага выхаваньня і адукацыі. Друкаваў выявы маляўнічых куткоў Беларусі. Зьмяшчаў апавяданьні і вершы пра прыроду[1].

У 1990 годзе стаў выходзіць штомесяц па-беларуску і па-расейску. 1 жніўня 2009 году яго выдаўцом стала «Народная газэта». У 2011 годзе разавы наклад часопіса перавышаў 2900 асобнікаў. На старонках часопіса найбольшую ўвагу надавалі чысьціні вады і паветра, абыходжаньню з адкідамі і прыродаахоўным землям, рэдкім відам жывёлаў і расьлінаў, занесеным у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама змаганьню супраць браканьерства. Закраналася разьвіцьцё падарожніцтва па Беларусі. Зьмяшчаліся ўкладкі для грыбнікоў і рыбакоў, падарожнікаў, сьледапытаў і ягаднікаў. Свае творы ў часопісе друкавалі Пятрусь Броўка і Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў і Пімен Панчанка, Анатоль Астрэйка і Рыгор Барадулін[2].

У лютым 2014 году часопіс далучылі да Выдавецкага дому «Зьвязда». Падпісным індэксам на «Белпошце» быў 74926[3].

Галоўныя рэдактарыРэдагаваць

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Віктар Крукоўскі. «Родная прырода» // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 397. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
  2. ^ «Родная прырода», часопіс // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2022 г. Праверана 9 жніўня 2022 г.
  3. ^ «Родная прырода»: чытай і любуйся // Зьвязда. — 21 лютага 2014. — № 33 (27643). — С. 1.