Сяргей Гусак
Сяргей Адамавіч Гусак (2 красавіка 1930, в. Іванкаўшчына, Мазырскі раён — 19 сьнежня 1969) — беларускі крытык, літаратуразнавец. Кандыдат філялягічных навук (1965), дацэнт (1969).
Сяргей Гусак | |
Дата нараджэньня | 2 красавіка 1930 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 19 сьнежня 1969 (39 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | прафэсар унівэрсытэту, дырэктар школы, крытык, літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] (1965) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт (філялягічны факультэт, 1955; асьпірантура, 1960).
Працаваў у газэце «Сельская праўда» (1953—1955, карэктар, стыльрэдактар, літаратурны работнік), Жалудоцкай школе Шчучынскага раёну, Воўчынскай школе Камянецкага раёну і Малазводзкай школе (1955—1958, настаўнік беларускай мовы і літаратуры), Высокаўскім раённым аддзеле народнай адукацыі Берасьцейскай вобласьці (1958—1959, загадчык аддзелу), Навукова-дасьледчым інстытуце пэдагогікі Міністэрства асьветы Беларускай ССР (1960—1962, старэйшы навуковы супрацоўнік), Міністэрстве асьветы Беларускай ССР (1962—1965, начальнік вучэбна-мэтадычнага аддзелу), Беларускім дзяржаўным ўнівэрсытэце (1965—1968, дацэнт катэдры беларускай літаратуры), Берасьцейскім дзяржаўным пэдагагічным інстытуце імя А. С. Пушкіна (01.10.1968-19.12.1969, рэктар).
Навуковыя інтарэсы: праблемы сучаснай беларускай прозы.
Творчасьць
рэдагавацьУ друку як крытык пачаў выступаць у 1961 годзе. Аўтар крытыка-біяграфічнага нарысу «Аляксей Кулакоўскі» (1967) і кнігі літаратурна-крытычных артыкулаў «Пафас праўды» (1973). Сябра СП СССР з 1968 году.
Літаратура
рэдагаваць- Творчество Алексея Кулаковского : автореферат диссертации … кандидата филологических наук / С. А. Гусак. — Минск, 1965.
- Гусак Сяргей Адамавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Минск, 1997. — Т. 5. — С. 541.
- Гусак Сяргей Адамавіч // Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта: 1945—2001 : біябібліяграфічны даведнік. — Брэст, 2015. — С. 13.
- Тры браты — тры вучоныя / М. Капач // Памяць : Мазыр. Мазырскі раён. — Мінск, 1997. — С. 514—515.