Ірэ́на — жаночае імя ад грэцкага слова Эйрэна (па-грэцку: Ειρήνη) — «спакой». Распаўсюджана ў ангельскамоўных і гішпанамоўных краінах.

У ЗША адпаведна дадзеным бюро перапісі насельніцтва ў 2007 годзе гэтае імя зьяўляецца папулярным (уваходзіць у першую 1000 імён) і знаходзіцца на 632 месцы. У Гішпаніі гэтае імя знаходзіцца на 6 месцы па папулярнасьці.

У Польшчы і Італіі існуюць мужчынскія варыянты імені.

Варыянты ў розных мовах

рэдагаваць

Жаночыя варыянты

рэдагаваць

Мужчынскія варыянты

рэдагаваць

Сьвяткаваньні

рэдагаваць

У розных краінах сьвету Ірэны сьвяткуюць імяніны:

у Італіі — сьвяткуюць імяніны 20 кастрычніка ў гонар сьвятой Ірэны з Партугаліі, 1 красавіка — у гонар сьвятой Ірэны з Фэсалонікаў, 5 траўня — у гонар сьвятой Ірэны зь Лечэ.

У Нямеччыне — 22 студзеня ў гонар сьвятой Ірэна з Рыму, 1 красавіка, 9 жніўня — у гонар сьвятой Ірэны з Бізантыі, 20 кастрычніка.

У Польшчы — 21 лютага, 1, 3 і 5 красавіка, 5 траўня, 9 і 14 жніўня, 18 і 20 верасьня, 20 кастрычніка.

У Вугоршчыне — 25 сакавіка, 3 і 5 красавіка, 5 мая, 28 чэрвеня, 20 кастрычніка.

У Чэхіі — 16 красавіка.

У Грэцыі — 5 мая, 28 ліпеня.

У Фінляндыі і Швэцыі — 5 красавіка.

У Славаччыне — 6 красавіка.

Месяц Студзень Люты Сакавік Красавік Травень Чэрвень Ліпень Жнівень Верасень Кастрычнік
Дата 22 21 25 1 3 5 6 16 5 28 28 9 14 18 20 20
Сьвятая Ірэна з Рыму Ірэна з Фэсалонікаў Ірэна з Карынфу Ірэна з Пэрсіі, Ірэна з Лечэ Ірэна з Кападокіі Ірэна з Бізантыі Ірэна з Эгіпту Ірэна з Партугаліі
Краіны                                                          
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Александрыі (5 чэрвеня).
  • Сьвятая законьніца Ірэна з Кападокіі (28 ліпеня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Карынфу (16 красавіка).
  • Сьвятая ігуменьня Ірэна з Палестыны (26 лютага).
  • Сьвятая вялікамучаніца Ірэна з Пэрсіі (5 траўня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Партугаліі (20 кастрычніка).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Рыму (22 студзеня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Фэсалонікаў (3 і 5 сакавіка на Захадзе і 16 сакавіка на Ўсходзе).
  • Сьвятая імпэратрыца Ірэна з Бізантыі (7 жніўня).
  • Сьвятая мучаніца Ірэна з Эгіпту (18 верасьня).
  • Сьвятая імпэратрыца, у выніку стаўшая законьніцай Ірэна Ксенія (13 жніўня).

Вядомыя Ірэны

рэдагаваць

Ірэна Сэндлерова — польская актывістка Другой сусьветнай вайны, выратаваўшая каля 2500 дзяцей з Варшаўскага гэтта.

Ірэн Жоліо-Кюры — ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па хіміі, дачка Марыі Складоўскай-Кюры.

Геаграфічныя і астранамічныя назвы

рэдагаваць

Ірэнка — рака у Польшчы, правы прыток ракі Вепш.

Ірэна — астэроід паміж арбітамі плянэт Марса і Юпітэра.

Прозьвішчы

рэдагаваць

Пэрсанажы ў творах

рэдагаваць

Ірэн Уотэрс — пэрсанаж з кінафільму «Я, зноў я і Ірэн» (акторка Рэнэ Зэльвэгер).

Ірэн — пэрсанаж з раману Джона Голсуорсі «Сага аб Фарсайтах».

Ірэн Адлер — пэрсанаж з апавяданьня Артура Конана Дойля «Скандал у Багэміі».

Таксама варты ўвагі

рэдагаваць

У атрадзе Вераб’інападобных, сямействе Лістоўкавых (па-лацінску: Irenidae) ёсьць род птушак Ірэна (па-лацінску: Irena), які складаецца з двух відаў Ірэна блакітная (па-лацінску: Irena puella) і Ірэна філіпінская (па-лацінску: Irena cyanogaster).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць