Іван Міско
Іван Міско | |
Іван Міско (зьлева) і Інэса Сьлюнькова на ўручэньні прэміі Саюзнай дзяржавы («Славянскі Базар», 2014) | |
Імя пры нараджэньні | Іван Якімавіч Міско |
---|---|
Дата нараджэньня | 22 лютага 1932 (92 гады) |
Месца нараджэньня | хутар Чамяры, Слонімскі павет, Наваградзкае ваяводзтва, Польская рэспубліка |
Адукацыя | Менская мастацкая вучэльня (1954—1957), Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1960—1966) |
Месца вучобы | |
Занятак | Скульптура |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз маляроў СССР[d] |
Працы | Манумэнт у гонар маці-патрыёткі (1975) |
Узнагароды |
Дзяржаўная прэмія СССР (1977), (2002)
|
Іван Міско (нарадзіўся 22 лютага 1932; хут. Чамяры, цяпер Слонімскі раён, Гарадзенская вобласьць, Беларусь) — беларускі скульптар. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі, узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1976), Народны мастак Беларусі (2008). Уваходзіць у Беларускі саюз мастакоў.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сям’і лясьніка. Навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні (1954—1957) у В. Б. Папова і І. М. Глебава, пазьней у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1960—1966) у Андрэя Бембеля і Аляксея Глебава.
Творчасьць
рэдагавацьПрацуе ў галіне станковай і манумэнтальнай скульптуры. З 1957 г. прадстаўляе свае творы на выстаўках. З 1960-х пераважна стварае скульптуры касманаўтаў, у тым ліку Баўгарыі, Брытаніі, Індыі, Кубы, Расеі, СССР і Францыі: Юры Гагарын (1968), Пётар Клімук (у Берасьці) і Міраслаў Гермашэўскі (1978), Уладзімер Кавалёнак і Валер Румін (1980), Алег Навіцкі і Клодзі Андрэ-Дээ[1]. Таксама прысьвячаў скульптуры дзеячам мастацтва і навукоўцам: Фёдар Мадораў (1967), Яўген Цікоцкі (1970), Рыгор Шырма (1978) і Андрэй Пракапчук (1960), Фёдар Фёдараў (1968). Аўтар помнікаў Ігнату Буйніцкаму (1976; вёска Празарокі, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласьць), Івану Кабушкіну (1973; Баранавічы, Берасьцейская вобласьць), надмагільля Леаніда Бяды (1979; Усходнія могілкі, Менск), Максіму Горкаму (1981; Цэнтральны дзіцячы парк, Менск). Адзін з аўтараў манумэнта ў гонар маці-патрыёткі (1975; Жодзін, Менская вобласьць), адзін з аўтараў помніка Максіму Танку ў Мядзеле.
Частка твораў знаходзіцца ў Слонімскім музэі Івана Міско.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Настасься Чумік. Скульптар Іван Міско: «Касманаўт Навіцкі тэлефанаваў у маю майстэрню з космасу» // Жырандоля. — 20 ліпеня 2013. — № 27 (197). — С. 6.
Літаратура
рэдагаваць- Іван Місько: скульптура / уклад. І. Я. Місько, Г. П. Ладзісава, Л. Ф. Анцух, С. В. Тарасаў; уступ. артыкул М. П. Пенькі. — Мінск: выдавецтва «Чатыры чвэрці», 2012. — 144 с. ISBN 978-895-7026-94-4