Помнік Максіму Танку

помнік
Помнік Максіму Танку
Pomnik Maksimu Tanku.jpg
Краіна Беларусь
Горад Мядзел
Аўтар праекту Іван Міско, Аляксандар Фінскі, Армэн Сардараў
Дата заснаваньня 2014
Дата пабудовы 5 сьнежня 2014

По́мнік Максі́му Та́нку — адзіны ў Беларусі помнік паэту й перакладчыку Максіму Танку. Адкрыты 5 сьнежня ў Мядзеле ля гарадзкога Дому культуры[1] на пляцы Шаранговіча[2].

Конкурс на стварэньне эскізных праектаў помніка быў абвешчаны ў 2012 годзе да 100-годзьдзя зь дня нараджэньня паэта[3].

АпісаньнеРэдагаваць

Помнік створаны паводле праекту скульптараў Івана Міско, Аляксандра Фінскага й архітэктара Армэна Сардарава.

Помнік вышынёй амаль у 3 мэтры ўяўляе сабой бронзавую фігуру паэта ў поўны рост, якая ўсталяваная на гранітным пастамэнце вышынёй у 1 мэтар[4]. Непадалёк ад яе зьмешчаны валун з картушам у выглядзе раскрытай кнігі, дзе выбітыя радкі зь верша Максіма Танка: «Ёсьць адна песьня песьняў — пра Радзіму»[3].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Помнік Максіму Танку ў цэнтры Мядзела адкрыюць 5 снежня. Наша Ніва (27 лістапада 2014). Праверана 2 сьнежня 2014 г.
  2. ^ Віталь Кісьцерны (2 сьнежня 2014) 5 декабря в Мяделе откроют памятник Максиму Танку(рас.). belnovosti.by. Праверана 2 сьнежня 2014 г.
  3. ^ а б Первый в Беларуси памятник Максиму Танку откроют 5 декабря в Мяделе(рас.). БелТА (2 сьнежня 2014). Праверана 2 сьнежня 2014 г.
  4. ^ Алесь Высоцкі (5 сьнежня 2014) http://www.rh.by/by/309/10/10289/. Рэгіянальная газета. Праверана 8 сьнежня 2014 г.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць