Іван Франко
Іва́н Я́каўлевіч Франко́ (па-ўкраінску: Іван Якович Франко; 27 жніўня 1856, с. Нагуевічы, Драгабыцкі павет, Аўстрыйская імпэрыя — 28 траўня 1916, Лембэрг, Аўстра-Вугоршчына) — украінскі пісьменьнік, паэт, белетрыст, навуковец, публіцыст і палітычны дзяяч. Доктар філязофіі (1893)[7], сапраўдны чалец Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі (1899), ганаровы доктар Харкаўскага ўнівэрсытэту (1906), чалец Усеўкраінскага таварыства «Просвіта». У 1915 годзе быў высунуты на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі, але заўчасная сьмерць перашкодзіла пасьпяховаму завяршэньню гэтага вылучэньня.
Іван Франко | |
Іван Якович Франко | |
Іван Франко (1910 год) | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Джеджалик, Живий, Кремінь, Мирон, Каменяр |
Нарадзіўся | 27 жніўня 1856[1][2][3][…] |
Памёр | 28 траўня 1916[1][2][3][…] (59 гадоў) |
Пахаваны | |
Сужэнец | Вольга Франко[d] |
Дзеці | Пятро Франко[d], Ганна Ключко[d], Тарас Франко[d] і Andriy Franko[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, журналіст, паэт, гісторык культуры, драматург, перакладнік, эканаміст, літаратурны крытык, палітык, навэліст |
Гады творчасьці | 1874—1916 |
Кірунак | рэалізм |
Жанр | верш, аповесьць, раман, навэла, апавяданьне, п’еса |
Мовы | украінская, польская, нямецкая, расейская |
Прэміі | Прэмія Расейскай Акадэміі навук імя О. Катлярэўскага (1917) |
Подпіс | |
Творы на сайце Knihi.com | |
У гонар Франка горад Станіслаў перайменаваны ў Івана-Франкоўск.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьІван Франко нарадзіўся 27 жніўня 1856 году ў сяле Нагуевічы Драгобыцкага павету на Львоўшчыне ў сям’і сельскага каваля.
Беларускія пераклады
рэдагавацьНа беларускую мову яго асобныя творы пераклалі Анатоль Астрэйка, Мікола Аўрамчык, Ніл Гілевіч, Францішак Грышкевіч, Адам Гурыновіч, Галіна Дубянецкая, Васіль Жуковіч[8], Хведар Жычка, Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Караткевіч, Анатоль Кудравец, Юрась Пацюпа[8], Піліп Пестрак, Вячаслаў Рагойша, Максім Танк, Алесь Траяноўскі, Алесь Якімовіч.
- «Вароны і совы» (1927; драма, пераклад А. Якімовіча)
- «Будка № 27» (1954; пераклад А. Астрэйкі)
- «Апавяданні» (1956; зборнік. пераклад Я. Шарахоўскага),
- «Калі звяры яшчэ ўмелі гаварыць» (1958; кніга для дзяцей, пераклад П. Пестрака),
- «Народзе мой… Творы» (2006; пераклад В. Рагойшы).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Ivan Franko // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Iwan Jakowytsch Franko // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б Франко Иван Яковлевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Visuotinė lietuvių enciklopedija (лет.)
- ^ Степанович К. Л. Личаківський некрополь (укр.) — 2006. — С. 149. — ISBN 978-966-8955-00-6
- ^ Франко Іван Якаўлевіч(недаступная спасылка)
- ^ а б Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Украіна, цвеце любы… Іван Франко (1856—1916)
- Іван Франко на сайце «ПрайдзіСвет»
- Іван Франко.Раса. Нація. Герої (аудіокнига). Наукове Товариство ім. Тараса Шевченка. — 1899. НБУ (укр.)
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |