Галіна Дубянецкая
беларуская паэтка, перакладніца
Галі́на Міха́йлаўна Дубяне́цкая (нар. 20 жніўня 1962, Менск) — беларуская паэтка, перакладніца.
Галіна Дубянецкая | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 20 жніўня 1962 (62 гады) |
Бацькі | Міхась Дубянецкі |
Сужэнец | Сяржук Сыс |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | перакладніца, паэтка, пісьменьніца |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дубянецкая.
Біяграфія
рэдагавацьСкончыла Менскі інстытут замежных моваў. Працавала ў Інстытуце літаратуры Акадэміі навук, Скарынаўскім цэнтры, часопісах «Унія», «Крыніца». Дачка выдаўца і пісьменьніка Міхала Дубянецкага, сястра тэалягіні Ірыны Дубянецкай, жонка паэта Сержука Сыса. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.
Творчасьць
рэдагавацьВершы і пераклады друкаваліся ў рэспубліканскім ды замежным друку, у альманахах і анталёгіях. У 2008 годзе выдала кнігу паэзіі «Анадыямэна». Жыве ў Менску.