Хведар Жычка
Хве́дар Зьмі́травіч Жы́чка (20 сакавіка 1927, пасёлак Марс, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць — 25 ліпеня 2007, Менск) — беларускі пісьменьнік, перакладнік.
Хведар Жычка | ||||
Асабістыя зьвесткі | ||||
---|---|---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1927 пасёлак Марс, Жлобінскі раён, Гомельская вобласьць | |||
Памёр | 25 ліпеня 2007 (80 гадоў) Менск, Беларусь | |||
Пахаваны | ||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||
Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік | |||
Мова | беларуская | |||
Узнагароды | | |||
Творы на сайце Knihi.com |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы. У лістападзе 1944 прызваны ў Чырвоную армію, з 1945 па 1951 рр. служыў на Балтыйскім вайскова-марскім флёце.
Пасьля войска працаваў літработнікам у рэдакцыях газэт «Чырвоная зьмена», «Піянер Беларусі», адказным сакратаром рэдакцыі часопісу «Бярозка». У 1959 р. завочна скончыў Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага ў Маскве. Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Беларусь», галоўным рэдактарам газэты «Літаратура і мастацтва» (1972—1976). З 1976 року — старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1960 р.
Творчасьць
рэдагавацьПісаць вершы пачаў падчас службы на флёце; дэбютаваў у 1947 року ў часопісе «Полымя»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Стой на вахце, сэрца» (1961), «Росныя лілеі» (1965), «Настой» (1968), «Абеліск» (1973), «Абавязак» (1979), «Карэц калодзежнай вады» (вершы і паэмы, 1984), «Абрус» (1985), «Абдымкі сонца» (1988) і паэмы «Партызанскі праспект» (1975).
У сааўтарстве з П. Беразьняком напісаў кнігі апавяданьняў і фэльетонаў «Сукенка ў крапінку» (1956) і «Лясныя страхі» (1959). У вострасюжэтных апавяданьнях і аповесьцях для дзяцей раскрывае сталеньне характару юнага героя: «Каштанавы „Масквіч“» (1959), «Піфагоравы штаны» (1961), «Зброю бяруць сыны» (1964), «Зорачка-пяцёрачка» (1965), «Дзе растуць бяссьмертнікі» (1967), «Дзень будзе ясны» (1981).
Выйшлі зборнікі апавяданьняў «Пасьпелі суніцы» (1966), «Букет вяргіняў» (1970), навукова-папулярныя нарысы «Мая вуліца» (1970), «Мы па вуліцы ідзём» (з І. Чыжэўскім, 1973), «Старонкі піянерскай гісторыі» (1975), зборнік вершаў «Сонца скача па траве» (1989). У 1977 г. выдаў зборнік гумарэсак «Спагадлівыя людзі». У 2014 годзе асобнай кнігай выйшла аповесць «Косьць твая і плоць твая».
Пераклаў творы чэскіх, украінскіх, славацкіх, польскіх аўтараў. У ягоным перакладзе на беларускую мову выйшлі кнігі Т. Масэнкі(uk) «Казка нашага лесу» (1962), М. Алейніка(uk) «Леся» (з В. Крайко, 1967) і «Жылюкі» (1983), Л. Украінкі «Лясная песьня» (1971), Б. Ногейла(d) «Паводка» (1977), В. Нэзвала «Васількі і гарады» (1986). Выдаў зборнік выбраных паэтычных перакладаў «Вокны ў сад» (1987). Склаў анталёгію сучаснай чэскай паэзіі «Высокае неба» (1980).
Узнагароды і прэміі
рэдагаваць- Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і мэдалямі.
- Ляўрэат Літаратурнай прэміі імя Віцезслава Нэзвала (1983) за пераклады і прапаганду чэскай і славацкай паэзіі.
- Узнагароджаны Дыплёмам і мэдалем Славацкага літаратурнага фонду (1984).
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.