Іван Стадольнік
Іва́н Канстанці́навіч Стадо́льнік (12 верасьня 1940, в. Янкі, Докшыцкі раён, Віцебская вобласьць — 4 траўня 2021) — беларускі празаік, паэт. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (1980) і Беларускага саюзу журналістаў (1975).
Іван Канстанцінавіч Стадольнік | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 12 верасьня 1940 |
Памёр | 4 траўня 2021 (80 гадоў) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, пісьменьнік |
Гады творчасьці | 1960 — 2021 |
Мова | беларуская мова[1] і расейская мова[1] |
Дэбют | кніга „Хачу табе шчасця“ (1979) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся 12 верасьня 1940 року ў вёсцы Янках Докшыцкага раёну ў сялянскай сям’і. Бацька Канстанцін Сьцяпанавіч, мабілізаваны ў гады вайны ў савецкае войска, загінуў у 1945 року пры штурме Караляўца. Маці, Вольга Паўлаўна, застаўшыся пасьля вайны ў роднай вёсцы, працавала ў мясцовым калгасе. У 1947 року Іван Стадольнік пайшоў у першую клясу Янкоўскай пачатковай школы. Працягнуў навучаньне ў Докшыцкай сярэдняй школе (зараз Докшыцкая сярэдняя школа №1) (1959). Пасьля сканчэньня школы, працаваў у калгасе імя Суворава (вёска Янкі, Докшыцкі раён). Працаваў качагарам на цаліне (станцыя Купрыянаўка, Рузаеўскага раёна, Какчэтаўскай вобласьці). Вярнуўшыся зь цаліны, працаваў у калгасе качагарам, пасьля ўладкаваўся на пасаду бібліятэкара Бярэзінскай бібліятэкі (Докшыцкі раён).
У 1960 р. паступіў на зубалякарнае адьдзяльеньне Полацкай мэдычнай вучэльні, якую скончыў у 1963 р.
Да 1967 року быў зубным лекарам і в. а. галоўнага лекара Мосарскай вясковай бальніцы Глыбоцкага раёна. Адначасова, вучыўся завочна на факультэце журналістыцы БДУ (1965—1971).
У 1967—1971 гадох адказны сакратар, з 1971 року загадчык адьдзелу сельскай гаспадаркі полацкай аб’яднанай газэты «Сьцяг камунізму». З 1980 р. рэдактар адьдзелу літаратуры, зь 1984 року адказны сакратар часопіса «Вожык», з 1991 р. — часопіса «Тэатральная Беларусь».
Чалец Союзу пісьменьнікаў Беларусі (1980).
Жонка — Лаўрыкова Валянціна Раманаўна (1940); дочкі Аэліта (1966) і Юля (1973). Меў чацьвёра ўнукаў.
Памёр 4 траўня 2021 году[2].
Творчасьць
рэдагавацьВершы пачаў пісаць у школьныя гады. Першы верш «З Новым годам» надрукаваны 1 студзеня 1960 року ў докшыцкай раённай газэце «Ленінская трыбуна». Пазьней, зь 1962 року, вершы І. Стадольніка друкаваліся ў газэтах «Літаратура й мастацтва», «Зьвязда», «Рэспубліка», «Чырвоная зьмена», «Віцебскі працоўны», «Піянэр Беларусі», часопісах «Полымя», «Нёман», «Маладосьць», «Беларусь», «Бярозка» і інш., у зборніках «Слова аб роднай прыродзе», «Вяснянка», «Беларуская байка». У 1967 годзе ў часопісе «Вожык» зьмешчана першая гумарэска І. Стадольніка «Прататып», а ў 1971 годзе на старонках газэты «Літаратура й мастацтва» першае апавяданьне.
Аўтар зборнікаў сатыры й гумару «Як тут не смяяцца» (1985), апавяданьняў «Хачу табе шчасьця» (1979), «Агонь крывёю не заліць» (2016), «Небясьпечная знаходка» (2018), аповесьці й апавяданьняў «Лістапад на пачатку лета» (1987), камэдыі-фарсу «Залатое вясельле» (1995). Творы пісьменьніка перакладаліся на летвувіскую, расейскую, украінскую, армянскую ды йншыя мовы. Песьні на вершы І. Стадольніка напісалі Дз. Лукас, М. Пятрэнка. Аўтар шматлікіх вершаваных подпісаў пад агітплякатамі.
Бібліяграфія
рэдагаваць- «Хачу табе шчасьця» (1979)
- «Лістапад на пачатку лета» (1987)
- «Як тут не сьмяяцца» (1985)
- «Сёмае неба» (2013)
- «Радзіма мая — гэта я» (2015)
- «Агонь крывёю не заліць» (2016)
- «Улюбёныя ў Беларусь» (2016)
- «Небясьпечная знаходка» (2016)
- «Пачакай, прыгажуня» (2017)
- «Я — алкаш! Кніга гумару й сатыры» (2018)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Stadol‘nìk, Ìvan Kanstancìnavìč // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Пайшоў з жыцця празаік, паэт, журналіст Іван Стадольнік
Літаратура
рэдагаваць- Жыгуноў, А. «Сёмае неба» Івана Стадольніка / А. Жыгуноў // Веснік Глыбоччыны. — 2015. — 20 чэрв. — С. 3.
- Палачанін, Ф. А. Іван Стадольнік // Докшыцкі край / Ф. А. Палачанін. — Мінск : Беларусь, 2009. — С. 130—131.
- Пашкоў, Г. Ідзе, жыццём асветлены… / Г. Пашкоў // Літаратура і мастацтва. — 2010. — 24 снеж. — С. 5.
- Салтук, А. І як тут не смяяцца! / А. Салтук // Віцебскі рабочы. — 2005. — 10 верас. — С. 4.
- Стадольнік Іван Канстанцінавіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 639—640.
- Хілько, В. Чароўная сіла малой радзімы / В. Хілько // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2015. — 16 верас. — С. 2.