Родныя вытокі (газэта)
докшыцкая раённая газэта
«Родныя вытокі» — штотыднёвая масава-палітычная газэта Докшыцкага раёну. Заснаваная ў 1943 годзе Докшыцкім раённым выканаўчым камітэтам і раённым Саветам дэпутатаў. Газэта выдаецца на беларускай мове па серадах і суботах. Наклад складае больш чым 3000 экзэмпляраў. У газэце надаецца ўвага розным бакам жыцьця Докшыцкай зямлі, публікуюцца вершы маладых паэтаў, і грамадзка значныя матэрыялы.
«Родныя вытокі» | |
Тып | Тыднёвік |
---|---|
Заснавальнік | Докшыцкі падпольны раённы камітэт КПБ |
Уладальнік | Выканаўчы камітэт Докшыцкага раёну |
Выдавец | Выканаўчы камітэт Докшыцкага раёну |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Варанковіч |
Заснаваная | Лістапад 1943 |
Палітыка | Урадавая |
Мова | Беларуская |
Штаб-кватэра | Докшыцы, Віцебская вобласьць, Беларусь |
Наклад | 3597 (1 студзеня 2016)[1] |
Афіцыйны сайт | dokshitsy.by |
Мінуўшчына
рэдагавацьУ лістападзе 1943 г. Докшыцкі падпольны раённы камітэт КПБ выдаў першы нумар газэты «Партызанская праўда». У сьнежні 1944 г. газэта атрымала назоў «Ленінская праўда», зь якім праіснавала да скасаваньня Докшыцкага раёну 1962 годзе. У 1965 г. газэту аднавілі разам з раёнам пад назовам «Ленінская трыбуна». У 1991 г. газэта атрымала сучасны назоў[2].
Рэдактары
рэдагаваць- Бася Шапіра (з 1944 г.)
- Міхаіл Марціновіч
- Іван Стагураў
- Уладзімер Жукоўскі
- Валянцін Лявонаў (да 1956 г.)
- Мікалай Гуйдо (1956—1962; 1965—1988)
- Іван Лазука (1988—1992)[3]
- Мікалай Аўтух (1992—2004)
- Алена Яновіч (2004)
- Людміла Гільніч (2004—2009)
- Аляксандар Варанковіч (з 2009 г.)[4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Падпіска і рэкляма // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
- ^ Аб газэце // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
- ^ Тамара Альшэўская. Залатыя дні Івана Лазукі ў рэдакцыі Докшыцкай раёнкі // Газэта «Родныя вытокі», 10 сьнежня 2013 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
- ^ Кантакты // Газэта «Родныя вытокі», 2016 г. Праверана 15 сакавіка 2016 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра пэрыядычныя выданьні. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |