Вушан звычайны

від кажаноў
(Перанакіравана з «Plecotus auritus»)

Вушан звычайны (Plecotus auritus) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae).

Вушан звычайны
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадРукакрылыя (Chiroptera)
СямействаВечарнікавыя (Vespertilionidae)
РодВушан (Plecotus)
ВідВушан звычайны
Бінамінальная намэнклятура
Plecotus auritus
(Linnaeus, 1758)
Арэал

Вонкавы выгляд

рэдагаваць

Даўжыня цела 42–53 мм, хвост 41–46 мм, размах крылаў 24–29 см, вага 5–12 г. Самкі крыху буйней самцоў. Шэрсьць доўгая і друзлая. Верх шэра-буры, ніз і шыя прыкметна больш светла-шэрыя і з маюць жаўтаватай плямай. Вушы маюць даўжыню каля 4 сантымэтраў, амаль столькі ж, колькі цела. У палёце кажаны трымаюць вушы цалкам прамостоячымі і выцягнутымі наперад. У спакойным стане іх вушы складаюцца і скручваюцца ў бакі, нагадваючы барановыя рогі. Падчас сьпячкі кажаны складаюць і падцягваюць вушы так, што бачная толькі доўгая завостраная вушная абалонка. P. auritus мае адносна вялікія вочы. Асабліва зімой морда значна павялічваецца за кошт залоз на носе.

Распаўсюджваньне

рэдагаваць

Сустракаецца ў Эўропі (Албанія, Аўстрыя, Андора, Беларусь, Бэльгія, Босьнія і Герцагавіна, Баўгарыя, Ватыкан, Вугоршчына, Вялікабрытанія (укл. Паўночная Ірляндыя), Германія, Грэцыя, Данія, Ірляндыя, Іспанія, Італія (укл. Сардынія, Сыцылія), Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксэмбург, Малдова, Манака, Нарвэгія, Нідэрлянды, Партугалія, Паўночная Македонія, Польшча, Румынія, Расія, Сан-Марына, Сэрбія, Славакія, Славенія, Турэччына ў Эўропі, Украіна, Фінляндыя, Францыя (укл. Корсыка), Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швэцыя, Швэйцарыя, Эстонія ад узроўню мора да 2350 м.

Лад жыцьця

рэдагаваць

Яны рэгулярна выкарыстоўваюць будынкі, таксама дупла дрэў, скрыні для кажаноў і пячоры, якія з'яўляюцца важнымі месцамі зімовай сьпячкі. Від палюе над лясамі, ў асноўным на молі, але таксама мух, жукоў, нелятаючых суставаногіх. Гэта аселы від, сезонныя перамяшчэньні якога складаюць некалькі кілямэтраў. P. auritus аб'ядноўваюцца ў адносна невялікія групы (не больш за 80 асобін).

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць