Нападнік (футбол)

(Перанакіравана з «Нападнік»)

Напа́днік — у футболе — гулец, які атакуе. Разьмяшчаецца бліжэй за ўсіх да брамы суперніка. Асноўнай мэтай нападнікаў зьяўляецца забіваньне галоў. Такога гульца завуць таксама форвард (ад анг. Forward, пярэдні), страйкер (ад анг. Striker, які б’е), бамбардзір, галеадор і інш.

Нападнік (у чырвонай футболцы) вызваліўся ад двух абаронцаў і б’е па варотах

У сучасных тактычных схемах ужываюцца ад аднаго да трох нападнікаў. Звычайна на полі гуляюць два, прычым часьцей за ўсё адзін разьмяшчаецца як мага бліжэй да брамы, а другі знаходзіцца як бы за ім і падтрымлівае яго з глыбіні поля. У задачы першага ўваходзіць прыняць мяч, адцягнуць на сябе некалькі абаронцаў і аддаць галявы пас, альбо прабіць абарону і забіць самому. Задача другога — аддаваць пас з глыбіні да брамы, перамяшчацца ў штрафны, адцягваючы ўвагу супернікаў, шукаць вольныя зоны і прымаць там мяч.

Крыху радзей адзін з нападнікаў ссоўваецца на бок поля і робіць перадачу ў паветры ў штрафную пляцоўку суперніка.

Паколькі звычайна нападнікі забіваюць больш галоў, чым хто-кольвек іншы ў камандзе, яны зьяўляюцца найболей вядомымі.

Цэнтрфорвард

рэдагаваць

У цэнтральнага нападніка або «чыстага форварда» адна задача — забіць гол. Большасьць знаходзіцца ў штрафной або побач зь ёй, стала шукаючы магчымасьць прыняць мяч і ўдарыць па браме. Такіх гульцоў часта завуць лісой у клетцы, таму што яны перамяшчаюцца ў асноўным па штрафной суперніка. Сярод нападнікаў такога тыпу найболей вядомыя Рамарыё, Ранальда, Герд Мюлер, Гары Лінэкер, Эрнан Крэспа, Руўд ван Ністэльрой, Габрыель Батыстута, Робі Фаўлер. Ім неабавязкова мець высокую хуткасьць, галоўнае — зьявіцца ў патрэбным месцы ў патрэбны час і тэхнічна ўдарыць па мячы.

Іншы тып цэнтральных нападнікаў — магутныя, фізычна разьвітыя гульцы з уменьнем добра гуляць галавой і затуляць мяч. Уся каманда працуе на тое, каб падаваць ім мячы, і яны альбо забіваюць ударам галавы, альбо, хаваючы мяч, праводзяць яго ў штрафную і забіваюць гол. Сярод такіх гульцоў вядомыя Алан Шырэр, Крыстыян В’еры, Ян Колер, Фэрнанда Марыентэс.

Іншыя забіваюць галы, зарабляючы іх выключна дзякуючы ўменьню валоданьня мячом. Атрымліваючы перадачу, яны на высокай хуткасьці прарываюцца ў штрафную і падманнымі рухамі вызваляюцца ад абароны; застаўшыся сам-насам з галкіпэрам або пустой брамай, убіваюць мяч у сетку. Такой гульнёй адрозьніваліся і адрозьніваюцца Т’еры Анры, Ёган Кройф, Майкл Оўэн, Фэрнанда Торэс, Фёдар Чаранкоў.

Шматлікія, асабліва вялікія, гульцы выдатна выкарыстоўваюць усе прыёмы для таго, каб дамагчыся выніку. Пеле, Дыега Марадона, Марка ван Бастэн, Юрген Клінсман маглі скарыстацца любой магчымасьцю дзякуючы сваім шырокім уменьням і здольнасьці чытаць гульню, выкарыстаць нестандартны ход і забіць мяч у браму.

Адцягнены форвард

рэдагаваць

Адцягнены форвард звычайна гуляе паміж нападнікамі і паўабаронай. Упершыню з нападнікам на такой пазыцыі стала гуляць зборная Вугоршчыны канца 40-х — сярэдзіны 50-х, у якой гэтую ролю выконваў Фэрэнц Пушкаш. Каманда Выдатных вугорцаў, як яе звалі тады, была лідэрам сусьветнага футболу і стала адной зь вялікіх камандаў усіх часоў.

Папулярнасьць гэтай пазыцыі прынесла зборная Італіі; італ. trequartista — гулец, які не гуляе ні ў нападзе, ні ў паўабароне, але трымае ўсе ніткі гульні, як цяпер прынята казаць — плэймэйкер. У Гішпаніі гэтую ролю завуць гішп. mediapunta, у Ангельшчынепазыцыя Тэдзі Шэрынггэма.

Незалежна ад назвы такі гулец выконвае ня толькі задачы нападу, але і абарончыя. На гэтае месца выбіраецца альбо паўабаронца з добрымі атакавальнымі здольнасьцямі, альбо нападнік, здольны добра гуляць у адбіраньні мяча. Так павялося, што часьцей за ўсё гулец гэтага амплуа мае дзясяты нумар. Пад гэтым нумарам выступала вельмі шмат вядомых футбалістаў, ад Пеле да Зынэдына Зыдана.