Алесь Дзятлаў

беларускі пісьменьнік, журналіст

Але́сь Мікала́евіч Дзя́тлаў (нарадзіўся 3 чэрвеня 1936 году, в. Туркі, Бабруйскі раён) — беларускі пісьменьнік, журналіст.

Алесь Дзятлаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 3 чэрвеня 1936(1936-06-03) (88 гадоў) або 1936[1]
в. Туркі, Бабруйскі раён
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці 1956 — сёньня
Жанр проза
Мова беларуская мова[1]
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дзятлаў.

Біяграфія

рэдагаваць

Сын настаўніка. Жыў у Пятровічах, а зь лета 1944 – на радзіме маці, у Плёсах, дзе бацьку прызначылі дырэктарам мясцовай школы. Навучаўся ў школе ў Цялушы.

У 1959 скончыў аддзяленьне журналістыкі БДУ. Працаваў у глыбоцкай раённай газэце «Сцяг камунізму» (1959—1961), у «Чырвонай змене» (1961—1973). У 1973—1975 сябар сцэнарна-рэдакцыйнае калегіі кінастудыі «Беларусьфільм». У 1975—1980 карэспандэнт рэспубліканскай газэты «Звязда», з 1980 рэдактар аддзела навукі часопіса «Родная прырода». Сябар Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1979.

Творчасьць

рэдагаваць

Друкуецца з 1956. У 1970 было надрукавана апавяданьне ў газэце «Літаратура і мастацтва». Аўтар зборнікаў, аповесьцяў і апавяданьняў, нарысаў, фэльетонаў, твораў для дзяцей.

Зборнікі аповесьцяў і апавяданьняў:

  • «Росы на паплаве» (1974)
  • «Белы месяц сакавік» (1977)
  • «Сьляды» (1981)
  • «Начное неба ў ліпені» (1981)
  • «Вяртаньне» (1987)
  • «У верасьнёвы вечар» (1987)
  • «Парог» (1993)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  1. ^ а б Dzjatlaŭ, Ales‘ // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі