Уладзімер Перцаў

беларускі навуковец

Уладзі́мер Мікала́евіч Пе́рцаў (27 ліпеня 1877, места Курск — 3 чэрвеня 1960) — беларукі гісторык. Акадэмік АН БССР (1940). Доктар гістарычных навук (1935), прафэсар (1921), заслужаны дзяяч навукі БССР (1944).

Уладзімер Перцаў
Uładzimier Piercaŭ. Уладзімер Перцаў (1897).jpg
Дата нараджэньня 15 (27) ліпеня 1877
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 3 чэрвеня 1960(1960-06-03) (82 гады)
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук[d] (1935) і акадэмік Акадэміі навук Беларускай ССР[d] (1940)
Узнагароды
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Ордэн Леніна
Мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

БіяграфіяРэдагаваць

Скончыў Маскоўскі ўнівэрсытэт у 1903 годзе. 3 1921 году быў загаднікам катэдры гісторыі сярэдніх вякоў, з 1953 году — усеагульнай гісторыі БДУ, адначасна ў 1943—1960 гадох акадэмік-сакратар Аддзелу грамадзкіх навук АН БССР.

Аўтар працаў па ўсеагульнай гісторыі, «Падручніка старажытнай гісторыі». Праблемам гісторыі і гістарыяграфіі Беларусі прысьвечаныя дасьледаваньні: «Гуманізм на Беларусі і ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI ст.» (1955), «Гістарычная думка на тэрыторыі Беларусі паводле зьвестак раньняй народнай творчасьці і летапісаў (са старажытных часоў да XVI ст.)» і інш. Вывучаў гісторыю грамадзка-палітычных поглядаў Францішка Скарыны. Адзін з аўтараў і рэдактараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 1, 1954; 2-е выд. 1961), разьдзелаў па гістарыяграфіі Беларусі ў «Нарысах гісторыі гістарычнай навукі ў СССР» (т. 1—3, 1955—1963)[1].

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001.

ЛітаратураРэдагаваць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць